Выйшаў паэтычны зборнік Фелікса Чэчыка, прысвечаны Пінску

У выдавецтве hochroth Minsk чарговая навінка — зборнік вершаў “Пинский проезд” Фелікса Чэчыка, паэта, які нарадзіўся ў Пінску, а цяпер жыве ў Ізраілі.

Новую паэтычную кнігу паэт прысвячае роднаму гораду Пінску.

*
И небо высохло, и вычерпали Пину навечно, – ну и пусть,
что список кораблей сгорел, но половину я помню наизусть.
Мне хватит за глаза и половины списка,
я четверть века с ним
стою, как идиот, на набережной Пинска, глотая горький дым.
Он в сердце у меня, как если бы скрижали, зарубки, узелки…
Горели корабли, и ротозеи ржали
на берегу реки.

Фелікс Чэчык нарадзіўся ў 1961 годзе і больш за дваццаць пяць гадоў пражыў у Пінску. Скончыў Літаратурны інстытут. Стажыраваўся ў інстытуце славістыкі Кёльнскага ўніверсітэта. Лаўрэат “Рускай прэміі” (2011). Піша па-расейску. Публікаваўся ў часопісах “Новый мир”, “Крещатик”, “Интерпоэзия”, “Дружба народов”, “Вестник Европы”, “Новый берег” і інш. Аўтар некалькіх паэтычных кніг. З 1997 году жыве ў горадзе Нетанія (Ізраіль).