У выдавецтве Słowianka выйшла з друку новая кніга для дзяцей — “Прыгоды Бульбіка” аўтарства Марыны Корзун. Кнігу ўжо можна замовіць праз сайт выдавецтва. У анатацыі гаворыцца, што гэта кніга пра веру ў свае сілы, пра тое, што варта марыць і ісці да сваёй мэты. “Часамі бывае страшна, часамі падаецца ўсё складаным […]
Tag: навінкі
Выйшла кніга вершаў Анемпадыстава — ёсць раней недрукаваныя
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак”, у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся. Міхал Анемпадыстаў (1964 — 2018) — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў. З 1990-х быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў […]
Твор Максіма Знака выдалі на дацкай мове
Кнігу беларускага аўтара і ганаровага сябра Дацкага ПЭНа Максіма Знака цяпер можна чытаць па-дацку. У выдавецтве Underskoven выйшаў яго твор “Зэкамерон” у перакладзе на дацкую мову Лотэ Янсен (Lotte Jansen), паведамляе Рэформ. Кніга, напісаная адвакатам і пісьменнікам Максімам Знакам у зняволенні, друкавалася на беларускай, ангельскай, шведскай, нямецкай і расейскай мовах. “Зэкамерон» — гэта 100 апавяданняў пра […]
Андрэй Горват напісаў новую кнігу “Дом”
Пісьменнік Андрэй Горват напісаў і выдаў новую кнігу пра нараўлянскі палац, аднаўленнем якога ён займаўся пэўны час. Кніга найбліжэйшым часам мае з’явіцца ў Вільні, Беластоку, Варшаве, Гданьску і Познані. “Кніга пісалася ў розныя гады, пачынаючы з 2021-га. Некалькі разоў я перарываў працу над ёй, думаючы, што яшчэ не гатовы расказаць […]
Аўтар і перакладчык прэзентуюць чэскі раман па-беларуску ў Варшаве
Выходзіць з друку кніга чэскага аўтара Мілаша Урбана “Сямікасцелле. Гатычны раман з Прагі”. Пра гэта расказаў у сацсетках перакладчык Сяргей Сматрычэнка, які перастварыў кнігу на беларускай мове, а таксама анансаваў прэзентацыю рамана ў Варшаве. “Доўгіх 7 гадоў у мяне не выходзіла кніжных перакладаў. Я ўжо прызабыў тое адчуванне, калі трымаеш […]
Праграма беларускага стэнду на Варшаўскім кірмашы
Інстытут беларускай кнігі, з ініцыятывы якога на Варшаўскім кніжным кірмашы (15—18 траўня) будзе працаваць салон беларускіх незалежных выдаўцоў, падзяліўся праграмай падзеяў на стэндзе. 🔴 15.05, чацвер 14.00—15.00 Старт продажаў кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” і аўтограф сесія (выдавецтва “Połackija łabirynty”) 17.00—17.40 Аўтограф-сесія адной з аўтарак “Белай кнігі: Дапаможніка па […]
Хайку Уладзіміра Сцяпана выйшлі кнігай у Францыі
У французскім выдавецтве Érès выйшла кніга-білінгва з хайку Уладзіміра Сцяпана. Пераклад на французскую мову — Яны Гульцяевай і Даніэлы Фожрас (Danièle Faugeras). Ва ўкладзеную аўтарам кнігу ўвайшло 80 хайку, якія падаюцца паралельна на дзвюх мовах: па-беларуску ў арыгінале і ў перакладзе на французскую. Кнігу можна замовіць праз сайт выдавецтва Editions-eres.com.
Выйшаў паэтычны зборнік Алеся Стружко
У выдавецтве “Логвінаў” пабачыла свет навінка — зборнік вершаў Алеся Стружко “Камякі”. Кніга складаецца з 50 вершаў. Аўтар называе іх “камякамі” і тлумачыць гэта тым, што кожны тэкст, перад з’яўленнем “прайшоў цярністы шлях ад сэрца да горла”. “…Словы не хацелі бачыць гэты свет, але з натугаю ўпалі на паперу і загаварылі. […]
Gutenberg анансуе прыгодніцкі раман для падлеткаў
Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра хуткі выхад з друку навінкі — кнігі “Вера — дачка флібусцьера” Валянціна Вяркеева. Прыгодніцкі раман з’явіцца 20 траўня, а пакуль можна перадзамовіць кнігу праз сайт выдавецтва. Вокладку для рамана намалявала Марыя Платонава. Анатацыя: “Што, як звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць […]
Выйшла новая кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава
У выдавецтве Skaryna Press выйшла трэцяя паэтычная кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава з назвай “Сонм-Трава”. Выданне склалі тэксты з папярэдніх зборнікаў, новыя вершы і тэксты, якія на працягу гадоў заставаліся раскіданыя па сеціве, вершы, напісаныя па-ангельску, і пераклады з розных моваў. “Новая кніга Андрэя Бурсава атрымалася шакавальным, неапісальнай прыгажосьці […]