Выдавецтва “Тэхналогія” адкрыла перадзамову на раман славацкай пісьменніцы Алены Сабухавай “Шаптухі” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла твор па-беларуску Кацярына Квалеўская-Ахматава. Раман “Шаптухі” (Šeptuchy) пісьменніцы і сцэнарысткі Алены Сабухавай (Alena Sabuchová) выйшаў у 2019 годзе і атрымаў галоўную літаратурную прэмію Славаччыны ў галіне прозы — Anasoft litera. Анатацыя: “Таямнічы, чароўны свет […]
Tag: навінкі
Выйшаў паэтычны зборнік Фелікса Чэчыка, прысвечаны Пінску
У выдавецтве hochroth Minsk чарговая навінка — зборнік вершаў “Пинский проезд” Фелікса Чэчыка, паэта, які нарадзіўся ў Пінску, а цяпер жыве ў Ізраілі. Новую паэтычную кнігу паэт прысвячае роднаму гораду Пінску. *И небо высохло, и вычерпали Пину навечно, – ну и пусть,что список кораблей сгорел, но половину я помню наизусть.Мне хватит […]
Юля Цімафеева напісала паэтычную гісторыю свайго роду
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы канцэптуальны зборнік вершаў Юлі Цімафеевай з назвай “Кровазварот”, у якім аўтарка праз паэтычную форму апавядае гісторыю свайго роду ў 20 стагоддзі і шукае сваё месца ў гэтай гісторыі. “Я хачу падзякаваць маёй сям’і: маім бацькам і цёткам, — за тое, што шчодра дзяліліся са мной […]
Упершыню з’явіўся пераклад “Спеву пра Майго Сіда”
У выдавецтве Рамана Цымберава ўпершыню быў надрукаваны пераклад на беларускую мову гішпанскага гераічнага эпасу “Спеў пра Майго Сіда”. Над перастварэннем твору працаваў Якуб Лапатка (1944 – 2024), а пазней Лявон Баршчэўскі. Класічны твор гішпанскага гераічнага эпасу пад назвай “Спеў пра Майго Сіда” быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, але […]
У серыі hochroth Minsk — зборнік украінца Юрыя Іздрыка
Выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліся ў сацсетках навіной пра паўпаўненне ў паэтычнай серыі ад hochroth Minsk. Выйшаў з друку зборнік украінскага паэта Юрыя Іздрыка, над перастварэннем якой па-беларуску працавалі Наталля Русецкая і Алесь Плотка. Зборнік Юрыя Іздрыка “Human Right” — гэта другая кніга перакладаў з украінскай і трэцяя кніжка ў серыі з […]
Навэла Бахарэвіча выйшла з друку па-шведску
У шведскім выдавецтве Ersatz выйшла з друку кніга Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”, назва якой у перакладзе гучыць як “Segertorget”. Навінку анансавалі яшчэ ў студзені 2025 году. Пераклад твору здзейсніў колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі — Стэфан Эрыксан. Анатацыя на сайце выдавецтва сярод іншага апісвае твор Альгерда Бахарэвіча, як псіхалагічны трылер, і […]
Выйшаў 5 выпуск альманаха “Мінская школа”
Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліўся навіной пра выхад пятага выпуску альманаха паэзіі “Мінская школа”, у якім чытачы знойдуць не толькі арыгінальныя расейскамоўныя вершы беларускіх паэтаў, але і пераклады з беларускай і іншых моў. “І вось — пяты выпуск МШ (Мінскай Школы — рэд.). Важны, таму што гэта не проста […]
Алесь Сьнег выдаў дэбютны паэтычны зборнік
Выйшаў з друку дэбютны паэтычны зборнік Алеся Сьнега з назвай “Гэта не пра нас”. Кнігу склалі найлепшыя вершы напісаныя з 2012 году. Тэксты кнігі — нібы вывернутая схаваную скрыню з даўнімі паперкамі, у якіх апісаныя даты, падзеі, людзі. Зборнік упрыгожаны кветкавымі матывамі — як на вокладцы, так і ва ўсёй айдэнтыцы […]
Выйшла кніга выпускнікоў Школы маладога пісьменніка
У Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Экапрэс” пры партнёрстве фонда “Камунікат” выпусціла зборнік “Пахне пераспелым яблыкам”. У выданне ўвайшлі творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка пры Міжнародным саюзе беларускіх пісьменнікаў. Прэзентацыя кнігі пройдзе 25 траўня ў Варшаве. Анатацыя:“Школа – нефармальны праект па літаратурнай адукацыі, які дзейнічае з 2012 году. Прапанаваныя для кнігі […]
Ігар Кулікоў прэзентуе новую кнігу вершаў
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы зборнік вершаваных твораў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова з назвай “Нетутэйшая далечыня”. Гэта сёмая кніга Ігара Кулікова, у якой сабраны вершы, напісаныя ў 2021—2023 гадах, а таксама некаторыя пераклады з ангельскай мовы і санскрыту. Кнігу ўжо можна набыць праз сайт анлайн-кнігарні “Кнігаўка”. А ў найбліжэйшы […]