У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга аўтарак Тафілі Багач і Паўліны Кот “Паспець да цемры. Містычныя гісторыі з Беларусі”. У выдавецтве кажуць, што дзве гісторыі напісаны знанымі беларускімі аўтаркамі, якія схаваліся за псеўданімамі. “Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі”, […]
Tag: навінкі
Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна
Выдавец Раман Цымбераў запачаткаваў новую серыю кніг для дзяцей — “Ветрачок”. Першай выйшла казка Генадзя Бураўкіна “Зай і яблынька”. Таксама ўжо даступныя кнігі для дзяцей ад Андрэя Федарэнкі і Андрэя Налівы. Вершаваная казка вядомага паэта, аўтара слоў знакамітай “Калыханкі” (Доўгі дзень…) Генадзя Бураўкіна (1936—2014) вучыць маленькіх чытачоў асновам дабрыні і спагады. […]
Дзве новыя аўдыякнігі паводле твораў Паліны Качатковай
У межах выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” на сайце Kamunikat.org выйшлі аўдыяверсіі дзвюх кніг Паліны Качатковай: аповесць “Паэт” і зборнік апавяданняў “Гняздо-2”. Абедзве кнігі агучыла Кацярына Ваданосава. Аповесць “Паэт” была напісаная Палінай Качатковай у 1996 годзе падчас працы ў Літаратурным музее Максіма Багдановіча ў Мінску, друкавалася з працягам у часопісе “Бярозка”. Аповесць […]
Апавяданні Сцешыка выходзяць у “Лысым чэрапе” — перадзаказ
Выдавецтва “Лысы чэрап” анансавала выхад новай кнігі апавяданняў “Грязнуля” Канстанціна Сцешыка і адкрыла на яе перадзаказ. Варта нагадаць, што колькасць папярэдніх заказаў вызначае будучы наклад кнігі. “Максімальна поўная падборка апавяданняў вядомага драматурга, аўтара раманаў “Сэрца гарбуна” і “Каждый охотник” Канстанціна Сцешыка. Ад ранніх эксперыментальных мініятур да паўнакроўнай позняй псіхадэліі, вянком […]
На фэсце “Летуцень” прэзентуюць навінкі ад выдавецтва Gutenberg
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад і прэзентацыю дзвюх навінак 26 ліпеня на фэсце “Летуцень”, які пройдзе ў Кракаве. Гэта будуць кнігі, якія летась перамаглі ў конкурсе рукапісаў “Шуфлядка”: “Цягнік да Познаня” Аляксея Правалоцкага і “Хто ты, дрон?” Ганны Кручковай. Зборнік эсэ “Цягнік да Познаня” Аляксея Правалоцкага перамог у конкурсе рукапісаў […]
Новая кніга вершаў Мікіты Найдзёнава
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла новая кніга вершаў паэта Мікіты Найдзёнава з назвай “Праспект Нежалезнасці”. Зборнік уключае найлепшыя, пераважна лірычныя вершы, што напісаліся аўтарам з часу выхаду дэбютнай кнігі “Развітанцы” (2015). Рэдактарам кнігі выступіў паэт, перакладчык і выкладчык Андрэй Хадановіч. Мастацкае афармленне — Лізавета Лянкевіч. “Праспект Нежалезнасці” — другі зборнік Мікіты Найдзёнава. Лірычны […]
Перадзамова на кнігу “Вайсковыя могілкі ў Мінску”
Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва “Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць”. Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка. АНАТАЦЫЯ: Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінску. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. […]
У серыі “Паэты планеты” вышла дзве навінкі
Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі “Паэты планеты” ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае Лесі Украінкі і “Эпіграмы і афарызмы” Фрыдрыха фон Логау. Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання […]
Выйшла 4-я кніга серыі “Традыцыйны светалад беларусаў”
У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла навінка — “Традыцыйны светалад беларусаў. Грамадства”. Гэта чацвёртая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў. Аўтарамі кнігі выступілі Т. В. Валодзіна, І. М. Дубянецкая, М. Б. Завадскі, У. А. Лобач, С. І. Санько, Д. В. Скварчэўскі. За мастацкае афармленне адказваў М.С.Храпавіцкі. У […]
Выходзіць новая кніга Паўла Касцюкевіча
Выдавец Раман Цымбераў падзяліўся ў сацсетках навіной пра хуткі выхад новай кнігі Паўла Касцюкевіча “Тралейбус №29. Лайфхакі і прароцтвы”. Анонс суправаджае фота сігнальнага асобніка кнігі, аздобленай мастаком Багданам Даўгялам. Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, […]




