Фонд “Камунікат” працягвае святкаваць 25-гадовы юбілей сваёй бібліятэкі і падрыхтаваў падарункі для сваіх чытачоў і не толькі. Такім чынам, абвешчаны розыгрыш камплекта з чатырох выданняў у Instagram, вынікі якога падвядуць 20 чэрвеня.
- Ларыса Геніюш “Птушкі бяз гнёздаў. Успаміны”
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі.
- Дзяніс Трусаў “Боў і мерць у Хротне”
Гэта беларускі Twin Peaks і Silent Hill, пастмадэрнісцкі раман-пазл аб самасвядомасці і раскаянні. Тэма памежжа, моўная прыгода, нечаканая науковая фантастыка з хрысціянскай і будыйскай падаплёкай.
- Трэці нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”
У новым выпуску чытачоў чакаюць творы Андрэя Хадановіча, Адама Міцкевіча, Ларысы Геніюш, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Віктара Казька, Лесі-Стэфаніі Міхалевіч і многа іншае.
- Грэтэ Ротбёль, Анна Карын Гархамн “Усе хочуць… есці”
Дзіцячая кніжка для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. У кнізе распавядаецца, колькі яны жывуць, як растуць і што любяць есці. А яшчэ — ці можна іх карміць марозівам! Са шведскай мовы на беларускую кнігу пераклала Надзея Кандрусевіч.
Каб узяць удзел, трэба:
👉 паставіць лайк арыгінальнаму пасту ў інстаграме
👉 падпісацца на старонку @kamunikat.books_and_life
👉 тэгнуць пад пастом сябра ці сяброўку (колькасць каментароў неабмежаваная)
Вынікі будуць падведзеныя ў пятніцу 20 чэрвеня ў 12:00 з дапамогай рандамайзера.
Прызы дашлюць поштай альбо асабіста перададуць пераможцу.