Выдавецтва “Беларуская навука” запусціла новы праект “Беларуская класіка”. Першай кнігай гэтай серыі сталі “Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні, разделы рамана” Янкі Маўра. Прадмову і каментары да яе падрыхтаваў Валеры Назараў. “Выбраныя творы” – першае навукова каментаванае выданне творчай спадчыны Янкі Маўра (1883–1971). У кнігу ўвайшлі папулярныя аповесці “Чалавек ідзе”, “Сын вады”, […]
Tag: навінкі
Уладзіслаў Наважылаў прэзентуе новую кнігу на “Прадмове” ў Вільні
У выдавецтве Grunwald Publishing (Канада) выйшаў зборнік апавяданняў Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) пра жыццё пасля турмы і эміграцыі, пра памяць, адчужэнне і спробу зноў адчуць сябе часткай рэальнасці з назвай “Непрытомнасць”. У адным з апавяданняў герой апынаецца ў пустым савецкім доме, заходзіць у краму, дзе поўна прадуктаў, але няма ніводнага […]
Выйшла новая кніга апавяданняў Максіма Знака
У выдавецтве “Сведкі” выходзіць новая кніга кароткіх гісторый са зняволення ад Максіма Знака “Каланісты”. Калі дзеянне першай кнігі (“Зэкамерон”) адбывалася пераважна ў СІЗА, то героі “Каланістаў” трапляюць у папраўчую калонію — свет са сваімі законамі, рытуаламі, іерархіямі, абсурдам і асаблівай мовай. Кніга мае падзагаловак “фацэцыі няволі”, што адпачатку наладжвае на гумарыстычны […]
Творы Цёткі выдадуць на лацінцы, як пры жыцці аўтаркі
Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў “Віленскай серыі” творы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Кніга, прымеркаваная да 150-годдзя аўтаркі, выйдзе з друку лацінкай. Нa пaчaтку XX стaгоддзя Алаіза Пашкевіч былa aдной з тых, хто aктыўнa дaлучыўся дa трaдыцыі выкaрыстaння лaцінкі ў белaрускім друку. Ейныя першыя зборнікі пaэзіі былі нaдрукaвaныя лaцінкімі літарамі. У выдaнне […]
Фестываль PRADMOVA распачынае Уроцлаў — праграма
2–4 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе PRADMOVA — фестываль інтэлектуальнай кнігі, які збярэ беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц, перакладчыц і перакладчыкаў, выдаўцоў і выдаўчынь, даследчыкаў, мастакоў і музыкаў. На працягу трох дзён адбудуцца больш за тры дзясяткі сустрэч, дыскусій, кніжных прэзентацый, паэтычных і музычных падзей. Асобная частка праграмы падрыхтаваная для дзяцей. Тэма […]
Навінка: Пашкевіч дапоўніў і дапрацаваў раман пра Дубоўку
У выдавецтве “Сувіг” выйшла перавыданне рамана-біяграфіі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі “Круг” аўтарства Алеся Пашкевіча. “Круг” — мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзіміра Дубоўкі (1900—1976) і лёс ягонага пакалення. Першая версія рамана пабачыла свет у 2005 годзе ў выдавецтве “Беллітфонд”. Перавыданне 2026 году грунтоўна перапрацаванае і […]
Віктар Марціновіч упершыню за 6 гадоў выдаў новы раман
Ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW выйшла новая кніга Віктара Марціновіча “Глыбіня”. У постапакаліптычным рамане аўтар даследуе праблему падзеленасці беларусаў, розніцу каштоўнасцяў, аналізуе этыку адносінаў паміж людзьмі ўнутры Беларусі і за яе межамі, а таксама спрабуе выявіць гістарычныя заканамернасці, якія б збераглі ад непапраўных памылак. Што будзе з намі, калі мы раптам […]
Серыю “Брукаванка” папоўніла кніга лідскага паэта Юрыя Карэйвы
Паэтычная кніжная серыя “Брукаванка” папоўнілася зборнікам лідскага аўтара Юрыя Карэйвы (1961–2021) “Паломніцтва ў неба”. Апрача вершаў розных перыядаў творчасці паэта, кніга змяшчае таксама паэму “Лера”. Творчасць Юрыя Карэйвы можна ў пэўнай ступені аднесці да літаратурнага андэрграўнду, бо пісаў ён па-за афіцыйнай літаратурнай сістэмай: па-за дзяржаўнымі выдавецтвамі, Саюзам пісьменнікаў, афіцыйнымі часопісамі, […]
Выходзіць прыгодніцкі раман Аляксея Дзікавіцкага — перадзамова
У выдавецтве “Камунікат” неўзабаве выйдзе з друку новая кніга Аляксея Дзікавіцкага “Вяртанне Эльзы”. Аўтар паведамляў пра сканчэнне працы над гэтым творам у чэрвені 2026 году і вось цяпер навінку ўжо можна замовіць праз сайт Kamunikat.shop. “«Вяртанне Эльзы» гэта не кароткія палескія гісторыі, вершы ці пераклады на палескую рок-хітоў, як у […]
Выйшла кніга класіка літоўскай паэзіі Вітаўтаса Мачэрніса
У Вільні выйшла кніга перакладаў выбранай паэзіі Вітаўтаса Мачэрніса, самага маладога класіка літоўскай паэзіі ў перастварэнні Ванды Марцінш душ Рэйш. У выбраным пад назвай “Я караля ў табе прызнаў” літоўскія арыгіналы і беларускія пераклады надрукаваныя паралельна. “Папіла гэтая кніга з мяне крыві — спачатку быў нейкі мор на рэдактараў — хто […]





