У выдавецтве Рамана Цымберава ў серыі “Бібліятэчка пісьменніка” выйшаў том з творамі Міколы Арахоўскага (1950—1997) з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 75 гадоў. Кніга мае назву “Злавіць матылька” і ўключае п’есы, апавяданні, прыпавесці, артыкулы і лісты. Мікола Арахоўскі нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна, скончыў менскую мастацкую вучэльню Глебава і Беларускі […]
Tag: навінкі
Кніга Евы Вежнавец выйшла па-дацку
У дацкім выдавецтве Palomar выйшаў пераклад з беларускай мовы кнігі Евы Вежнавец “Hvad søger du, ulv?” (“Па што ідзеш, воўча”). Перакладчыкам аповесці выступіў Гаральд Гартвіг Епсэн (Harald Hartvig Jepsen). Нагадаем, што кніга Евы Вежнавец упершыню выйшла па-беларуску ў выдавецтве “Пфляўмбаўм” у 2020 годзе і зазнала некалькі перавыданняў. У кнізе апавядацца пра […]
Выйшаў новы зборнік паэта Фелікса Аксёнцава
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэта Фелікса Аксёнцава з назвай “2/3”, якую праілюстраваў Андрэй Дарохін. “Нас пазнаёміў Андрэй Дарохін у сярэдзіне 1980-х. Ужо на першай сустрэчы Філ [Фелікс Аксёнцаў] з захапленнем расказваў мне пра асаблівыя прынцыпы рок-паэзіі. У 1990 годзе ў мяне і ў Філа выйшлі першыя паэтычныя […]
Выйшла кніга беларускай пісьменніцы з Новай Зеландыі Вольгі Касцюк
У выдавецтве Skaryna Press выйшаў дэбютны зборнік апавяданняў літаратаркі Вольгі Касцюк “Дубовые яблочкі”. Як адзначаюць выдаўцы, гэты шчыры і смелы праект асабістага летапісу, які пачынаецца па-расейску, а заканчваецца на беларускай мове і на роднай аўтарцы паляшуцкай гаворцы. “Героі апавяданняў гэтай кнігі не звязаны паміж сабой, але іх гісторыі паяднаны адзіным […]
Выйшаў дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшаў з друку дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”. “Агонь-полымя-глюкі-іронія-сарказм!” — гэтак сцісла і эмацыйна выказваюцца выдаўцы пра кнігу. Анатацыя: На IT-востраў у цэнтры Еўропы прыязджаюць журналіст Пітэр Уордсварт і мастацкі кіраўнік танцавальнага калектыву Кацярына Фёдараўна. Ён збіраецца зрабіць яскравую гісторыю пра змрочную рэспубліку, яна — годна выступіць […]
Вялікая віленская сага выходзіць па-беларуску
У выдавецтве Vesna Books выйшлі дзве (з чатырох) першыя кнігі гістарычнага рамана “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце (Kristina Sabaliauskaitė) у перакладзе Сяргея Шупы. Твор літоўскай пісьменніцы — гэта вялікі, захапляльны, поўны інтрыг і прыгодаў, панарамны раман пра нашу гісторыю. Silva Rerum — па-лацінску “лес рэчаў”, папулярны ў XVI—XVIII стст. сярод літоўскай шляхты […]
“Мяне Няма” выдае псіхадэлічную пародыю на аўтафікшн
“Мяне Няма” анансавала выхад новай кнігі, якую самыя выдаўцы называюць псіхадэлічнай пародыяй на папулярны цяпер жанр аўтафікшн. “Колдун Тамат” Андрэя Дудко — гэта трынаццатая кніга выдавецтва. Тут усё амаль як у жыцці: фэйкавы альтэр эга пісьменніка кідае сям’ю ды працу і едзе ў родны Слонім пісаць шэдэўр. Алкаголь, выпадковыя сувязі […]
Выйшла кніга “Таямніцы Старога Менска” пра заснаванне сталіцы
Выдавецтва “Медыял” выдала багата ілюстраваную кнігу “Таямніцы Старога Менска”, якая апавядае пра гісторыю нашай сталіцы ў першыя стагоддзі пасля заснавання, піша De facto. Беларуская навука. У выданні даступна і захапляльна апавядаецца пра ўзнікненне Менску на рацэ Менцы і пра час ягонага існавання тут з Х па сярэдзіну ХІІ стагоддзя. Таксама […]
Выйшаў пераклад актуальнага эсэ французскай філосафкі
У выдавецтве Skaryna Press пабачыў свет пераклад найноўшага фемінісцкага эсэ французскай філосафкі і гісторыцы Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся!”, якое ў арыгінале выйшла ў 2024 годзе. Пераклаў кнігу Уладзіслаў Гарбацкі. Эсэ Элізабэт Бандэнтэр прысвечана страйку ўлонняў, які хвалюе свет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў […]
Выйшла кніга шаржаў на Якуба Коласа і Янку Купалу
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга “Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу” — навінка ад Сяргея Шапрана пра тое, як жартоўна выяўлялі класікаў беларускай літаратуры. Распаўсюджанае меркаванне, што купала- і коласазнаўства — найбольш даследаваныя тэмы сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і таму адкрыцці тут апрыёры […]




