Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліўся навіной пра выхад пятага выпуску альманаха паэзіі “Мінская школа”, у якім чытачы знойдуць не толькі арыгінальныя расейскамоўныя вершы беларускіх паэтаў, але і пераклады з беларускай і іншых моў.
“І вось — пяты выпуск МШ (Мінскай Школы — рэд.). Важны, таму што гэта не проста працяг, гэта наш 2020-ы паэтычны год, хор галасоў, крытычнае асэнсаванне катастрафічнага і паэтычнага. Рознагалоссе вайны, паўнамаштабнай, як яе ні называй”, — піша выдавец Дзмітры Строцаў і дзякуе ўключанасці еўрапейскіх калегаў, якія паспрыялі выхаду альманаха.
Такім чынам да выдання спрычыніліся: “33 кнігі для іншай Беларуси”, Інстытут Гётэ ў выгнанні, Цюрыхскі ўніверсітэт, Wespennest.




4 чэрвеня адбудзецца першая прэзентацыя “Мінскай школы” на фестывалі Эрыха Фрыда ў Вене.