Выйшла кніга выпускнікоў Школы маладога пісьменніка

У Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Экапрэс” пры партнёрстве фонда “Камунікат” выпусціла зборнік “Пахне пераспелым яблыкам”. У выданне ўвайшлі творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка пры Міжнародным саюзе беларускіх пісьменнікаў. Прэзентацыя кнігі пройдзе 25 траўня ў Варшаве.

Анатацыя:
“Школа – нефармальны праект па літаратурнай адукацыі, які дзейнічае з 2012 году. Прапанаваныя для кнігі тэксты раскрываюць найразнастайнейшыя грані таленту аўтараў і аўтарак: паэзія змяняецца прозай, драматургія – перакладамі, а верлібр – сілаба-тонікай. Зборнік з’яўляецца лагічным працягам папярэдніх анталогій выпускнікоў ШМП: «Параходзік сучаснасці», «Казкі майго горaда», «Вешчуны ідуць на Беларусь», «Scriptorium»“.

А ўжо 25 траўня ў 17:00 у кнігарні “Кнігаўка” ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя зборніка “Пахне пераспелым яблыкам”. У сустрэчы возьмуць удзел аўтары і аўтаркі выдання, выкладчыкі Школы маладога пісьменніка.

Вядоўца — каардынатар ШМП, прэс-сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч.