Tag: кнігі

Выйшла анталогія беларускай паэзіі ў італьянскіх перакладах

З’явілася кніга “Il mondo è finito e noi invece no: Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo” (Свет скончыўся, а мы не: анталогія беларускай паэзіі 21 стагоддзя), якая ўключае пераклады на італьяскую мову беларускай паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў. Першая прэзентацыя пройдзе на берлінскай “Прадмове”. Анталогія раскрывае перад італьянскімі чытачамі разнастайны і […]

Праграма фестывалю Pradmova ў Берліне

19—20 кастрычніка 2024 году ў Берліне, у прасторы Hotel Continental — Art Space in Exile  па адрасе Elsenstraße 87 адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які працягне традыцыю інтэлектуальных размоў, дыскусій і літаратурных сустрэч. Асноўныя тэмы фестывалю закранаюць пытанні сучаснага грамадства і культурнай ідэнтычнасці: трансфармацыя інстытута грамадзянства ў аўтарытарнай Беларусі, моўная […]

З’явілася новае выдавецтва — выпускае дзіцячую кнігу Чарухіна

З ініцыятывы літаратараў Андрэя Дудко і Паўла Анціпава паўстала новае беларускае незалежнае выдавецтва “Лысы чэрап”. Цяпер да выпуску рыхтуецца ўжо другая кніга — “Звезда и вор” Канстанціна Чарухіна. “Усё будзе як мы любім: хутка, танна, без забабонаў. Акцэнт мы робім на літаратуры, і робім гэта для чытача. Плануем выпускаць кнігі, […]

“Святочны час” — кніга пра звычаі і павер’і беларусаў

У выдавецтве “Беларуская навука” з друку выйшла праца “Святочны час. Народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў” этнолага, кандыдаткі гістарычных навук Таццяны Кухаронак — кніга прысвечаная святочным традыцыям беларусаў, паведамляе “Суполка беларускіх пісьменнікаў”. Праца адметная тым, што не апісвае самі народныя святы, якія даўно і грунтоўна занатаваныя даследчыкамі, а звяртае […]

Літаратура на фэсце белкультуры ва Уроцлаве

16—20 кастрычніка ў польскім Уроцлаве пройдзе XII Фестываль незалежнай беларускай культуры. У праграме сярод экскурсій, спектакляў, музычных выступаў, дыскусій знайшлося годнае месца для літаратуры. Сярод гасцей Уладзімір Някляеў, Наста Кудасава і Ева Вежнавец. На пяты дзень фестывалю ў нядзелю 20 кастрычніка з 11 гадзіны будзе працаваць кніжны кірмаш і буккросінг, […]

Выдавецтву Gutenberg далі прэмію ў намінацыі “Арт-бізнэс”

Выдавецтва Gutenberg, якім кіруе Валянціна Андрэева, адзначылі прэміяй для бізнэсу беларусаў за мяжой Free Belarus Business Award (FBBA) у намінацыі “Арт-бізнэс”. Выдавецтва Gutenberg, заснаванае беларусамі ў Польшчы — гэта культурніцкая ініцыятыва, накіраваная на падтрымку беларускай мовы і мастацтва ва ўмовах цэнзуры і рэпрэсій у Беларусі. Gutenberg выдае кнігі і настольныя […]

Доўгі спіс прэміі за найлепшы дызайн вокладкі

Журы прэміі Анемпадыстава за 2023 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак году. У поўны спіс прэміі трапілі 37 вокладак, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 19 намінантаў. Механізм галасавання рэйтынгавы, гэта значыць, што сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле […]

Уласенка выпусціў электронную кнігу кароткай прозы

Малады пісьменнік Антось Уласенка сабраў пад адной вокладкай сваю кароткую прозу. Вынікам сталася электронная кніга “Рунь дасонечных зярнятаў”, якую можна спампаваць з адмысловага рэсурсу Smashwords.com. “У гэтым зборніку мікрапрозы сабраныя невялікія — ад колькіх дзясяткаў да колькіх сотняў словаў — мастацкія тэксты. Тут няма адзінае тэмы або стылю — перад […]

“Папяровы голем” — анонс новай кнігі Бахарэвіча

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новай кнігі Альгерда Бахарэвіча з назвай “Папяровы голем” на 18 кастрычніка. Падарожныя нататкі, эсэ, вершы і афарызмы. Рэдактар кнігі традыцыйна — Сяргей Шупа. Цытаты з допісаў самога пісьменніка і выдавецтва, якія раскрываюць змест кнігі. “…Нечым гэтая кніга падобная да дзёньніка, нечым — да падарожных нататак. Часам […]

“Попаль-Вух” — эпас народа майя-кічэ па-беларуску

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў пераклад на беларускую мову мезаамерыканскага міфалагічна-эпічнага твору “Попаль-Вух: Кніга Супольнасці і Роду”. Аўтар перакладу — Лявон Баршчэўскі. Міфалагічна-эпічны твор “Попаль-Вух”, складзены ў сярэдзіне XVI стагоддзя ананімнымі прадстаўнікамі народа майя-кічэ, насельнікамі сённяшняй горнай Гватэмалы, належыць да зусім нешматлікіх ацалелых помнікаў літаратуры карэнных народаў Амерыкі. Беларускі пераклад […]