Tag: кнігі

Выйшаў зборнік артыкулаў пра Максіма Багдановіча

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла навінка багдановічазнаўства — кніга супрацоўніцы музея Ірыны Мышкавец “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”. Зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам. Матэрыялы зборніка ёсць вынікам пошукавай і навукова-даследчай дзейнасці супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма […]

Названа імя адной з лаўрэатак Прэміі Адамовіча

Сёлета лаўрэаткамі Прэміі імя Алеся Адамовіча, якой адзначаюцца аўтары найлепшых публіцыстычных твораў, сталі дзве асобы. У сувязі з тым, што беларусы раскіданыя па свеце, падчас берлінскай часткі фестывалю “Pradmova”, было названа імя толькі адой пераможцы — Вікі Біран. Імя другой лаўрэаткі стане вядомае пазней, тлумачаць арганізатары з Беларускага ПЭНа. Віншавала […]

9 кніг прэтэндуе на ўзнагароду за найлепшы дызайн

Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, паведамляе Беларускі ПЭН. На прэмію за найлепшую кніжую вокладку намінавалася 37 кніг. Пераможцу абвесцяць 25 кастрычніка на фестывалі “Бардаўская восень”. У кароткі спіс журы абрала 9 вокладак: Кароткі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі […]

Беларусы выкупілі Статут, каб перадаць яго на радзіму

У межах працы па вяртанні беларускіх каштоўнасцяў ініцыятыва MALDZIS выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693 годзе на польскай мове.  Статут ВКЛ 1588 году – самае важнае выданне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існавання, і адзін з самых дасканалых прававых дакументаў […]

Абвешчаны прыём заявак на прэмію Аляхновіча

Беларускі ПЭН абвяшчае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2023 па верасень 2024 году. Арганізатары заклікаюць сяброў і прыхільнікаў зняволеных збіраць і захоўваць літаратурныя сведчанні з-за кратаў […]

Беларускую мастачку намінавалі на прэмію Астрыд Ліндгрэн

Беларускую мастачку і ілюстратарку Кацярыну Дубовік намінавалі на Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн (ALMA — Astrid Lindgren Memorial Award) — самую прэстыжную ў свеце ўзнагароду, якой адзначаюць тых, хто працуе з дзіцячай літаратурай і кнігамі для падлеткаў. Усяго на атрыманне прэміі, якая была заснавана ў 2002 годзе шведскім урадам пасля смерці […]

Абвешчаны збор на дзіцячы кніжны фэст у Варшаве

Сяржук Доўгушаў, Фундацыя “Дом творцаў” і тэатральны калектыў “Пуговицы” плануюць 1 снежня правесці ў Варшаве вялікі беларускі фестываль дзяцінства і кнігі. Для таго, каб усе планы здзейсніць, арганізатары ладзяць краўдфандынгавы збор на пляцоўцы Gronka.org. У рамках фестывалю для дзяцей і бацькоў плануецца багатая праграма: Тэатральная пляцоўка. Роставыя лялькі, беларускія тэатральныя […]

У менскай ратушы прэзентуюць кнігу пра “адлігу” ў БССР

19 кастрычніка ў 15:00 Музей гісторыі горада Мінска запрашае ў Мінскую гарадскую ратушу на лекцыю-прэзентацыю кнігі прафесара, доктара гістарычных нувук Аляксандра Гужалоўскага “У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)”. Аляксандр Гужалоўскі закране ў сваёй лекцыі найбольш значныя аспекты з жыцця беларускага грамадства перыяду “адлігі”. У адных гэтая эпоха асацыіруецца […]

Збор выбраных артыкулаў 1920-х гадоў з “Савецкай Беларусі”

Выйшла новая кніга Ганны Севярынец ”Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота”, якая ўяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце “Савецкая Беларусь.” “Асноўны яе змест — выбраныя артыкулы з газеты “Савецкая Беларусь” у 1925—1929 годзе. Я свядома не ўключала туды матэрыялы з першых палос, і […]

Уладзімір Арлоў: тур па еўрапейскіх сталіцах

Невялікі тур пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова па Германіі і Скандынавіі пройдзе з 13 па 17 кастрычніка. Разам з кіраўніком Фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком пісьменнік наведае Берлін, Стакгольм, Осла і Капенгаген з творчымі вечарынамі пад назвай “Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…” Гасцей гэтых сустрэчаў чакае: Стакгольм📍Кнігарня Interbok, Hantverkargatan […]