Tag: кнігі

У серыі “Людзі эміграцыі” — том пра Янку Запрудніка

У выдавецтве фонду “Камунікат” у Беластоку пабачыла свет кніга “Янка Запруднік” з серыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 годзе. Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч. У кнізе чытач знойдзе як матэрыялы […]

Комікс пра прыгоды трусіка і ваўка, якія патаварышавалі

Выйшаў з друку пераклад нямецкага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!” (“Trip mit Tropf”). Кніга поўніцца вострасюжэтных прыгодаў — сапраўдны блакбастар у лесе, але страшэнна добры блакбастар. Кнігу выпусціла ініцыятыва “Кніжны вырай” у супрацы з выдавецтвам Gutenberg. Пераклад здзейсніла Вольга Гронская. Сродкі на друк збіралі праз краўдфандынг. Комікс апавядае гісторыю нараджэння […]

Конкурс на афармленне англамоўнага “Шляхціца Завальні”

Art Pradmova і Grunwald Publishing абвясцілі Open Call для афармлення кнігі Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня”, якая мае выйсці на ангельскай мове. Што прапануюць арганізатары конкурсу:— Замову на 10-15 ілюстрацый— Аплатны праект— Куратарскую падтрымку Art Pradmova— Друкаваную тыражную кнігу ў даробку Каб узяць удзел, трэба:1. Запоўніць кампактную анкету (docs.google.com)2. Стварыць 1 […]

У Беластоку выйшла навінка, прысвечаная Бяляцкаму

У Беластоку выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, з назвай “За беларускае жыццё…”. Выданне прымеркаванае да 10 снежня – Дня сусветнай дэкларацыі правоў чалавека і другой гадавіны надання Нобелеўскай прэміі праваабаронцу і пісьменніку. Як паведамляе “Рацыя”, змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім […]

Адам Клакоцкі вяртаецца — перадзаказ на раман Бабкова

Выдавецтва “Логвінаў” анансавала выхад трэцяй, разгорнутай і пашыранай версіі рамана Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” і адкрыла папярэдні заказ на кнігу. Старт продажаў запланаваны на 20 студзеня 2025 году, а пакуль можна замовіць кнігу па адмысловым папярэднім кошце праз сайт выдавецтва.⠀Як гаворыцца ў анатацыі да кнігі, перад намі […]

Неўзабаве выйдзе факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш

Выдавецтва Skaryna Press мае ў планах зрабіць факсімільнае выданне зборніка Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. Рукапісны зборнік складаецца прыблізна з 50 старонак занатаваных самой паэткай і аздоблены яе ўласнаручным малюнкам савы на вокладцы. У фонды бібліятэкі яго перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш. “Цяпер прыйшоў новы […]

Дыскусія пра спаленыя вёскі і гістарычную памяць

Нядаўна дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера (Thomas Weiler). Цяпер Форум гістарычных даследаванняў Беларусі ладзіць адкрытую дыскусію з назвай “Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці”. У рамках дыскусіі будзе абмяркоўвацца беларуская палітыка памяці […]

Акудовіч, Янкута, Бартосік — лаўрэаты Прэміі Гедройця

Сёння, 26 лістапада, у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў шчаслівага трынаццатага сезону прэміі Гедройця. Узнагарода ўручаецца штогод за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. ІІІ месца здабыла кніга «Забіць упалмінзага» аўтарства Змітра Бартосіка (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё […]

Праграма фестывалю PRADMOVA ў Познані

Заключная частка Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе ў Познані. На працягу двух дзён фестываль прапануе шырокую праграму, якая ўключае прэзентацыі кніг і аўтарскіх праектаў, лекцыі, канцэрты, спектаклі і інтэрактыўныя майстар-класы. Сярод яркіх падзей фестывалю — прэзентацыя паэтычнага зборніка “Астралябія Божых таямніц” ад беларускамоўнай паэткі з Іспаніі Анхелы Эспіносы Руіс, якая дэманструе сувязь беларускай […]

У снежні выйдзе нон-фікшн прафесаркі Еля пра Майдан

Упершыню на беларускай мове з’явіцца нон-фікшн пра падзеі 2014 года ва Украіне прафесаркі Ельскага ўніверсітэта Марсі Шор (Marci Shore) “Украінская ноч. Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі”. Выхад навінкі анансавала выдавецтва Gutenberg Publisher. Урывак з прадмовы да выдання 2023 году: “Гэта была апошняя еўрапейская рэвалюцыя, і яна — пакуль яшчэ — не […]