Рознае

Выходзіць фотапаэтычная кніга Юліі Шатун

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад паэтычна-фатаграфічнай кнігі Юліі Шатун “Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте”. У кнізе чытач і глядач знойдзе празаічную паэзію пра паэтызацыю прозы жыцця, па-майстэрску змантажаваную з кадрамі паўсядзённасці. Пад вокладкай — 43 тэксты і 65 фотаздымкаў. Тэксты літаратаркі і рэжысёркі Юліі Шатун рэдакцыя “Літрадыё” […]

Сяргей Дубавец занураецца ў літоўскую паэзію праз беларускія пераклады — падкаст

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлесуе пасля прачытання кнігі “Горад на гары” — анталогіі літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што пабачыла свет сёлета. Адкуль радасць і бязрадаснасць у вершах, ці перадае літоўская паэзія эстафету беларускай, ці магчымы сёння дыялог між літаратурамі? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

У Маргарыты Аляшкевіч выйшла новая кніга вершаў

У выдавецтва hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — зборнік паэткі Маргарыты Аляшкевіч “Нескладова і троху лацінкай”. Паводле анатацыі, другая кніга вершаў Маргарыты Аляшкевіч — гэта апошнія пяць гадоў беларускага жыцця, падгледжаныя паэткай са сваёй званіцы. “Некалькі гадоў таму я дапамагаў Рыце збіраць яе першы паэтычны зборнік і зараз рады […]

Аповесць пра недазволенае каханне ў Еўропе ХVII ст. пераклалі на беларускую

У выдавецтве Skaryna Press выйшла навінка — аповесць “Anna, soror… Арыентальныя навэлі” франка-бельгійскай пісьменніцы Маргерыт Юрсэнар. Пераклад з французскай зрабіў Уладзіслаў Гарбацкі. У аповесці “Anna, soror…” Маргерыт Юрсэнар вымалёўвае лаканічную і трывожную гісторыю недазволенага кахання і пажыццёвага раскаяньня. Дзеянне адбываецца ў арыстакратычнай Еўропе ХVII стагоддзя. Рамантычныя адносіны, якія знітавалі брата […]

Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані

У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы. 20 кастрычніка ў сядзібе фундацыі КУТ (Kramarskа, 32) адбудуцца дзве […]

П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах

У выдавецтве Skaryna Press выйшла п’еса паэткі Ганны Комар “Body in Progress / Целам сваім…”. Першапачаткова твор быў напісаны на ангельскай мове, а пасля перакладзены аўтаркай на беларускую, выданне двухмоўнае. Прэм’ера спектакля паводле гэтай п’есы адбылася падчас фестывалю Voila! у Лондане ў 2024 годзе. Анатацыя: Паэтка блукае па вуліцах Лондана. […]

Журы выбрала кароткі спіс Прэміі Гедройця

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абрала кароткі спіс празаічных кніг, выдадзеных у 2024 годзе. Такім чынам у шасцёрку чатырнаццатага сезона ўвайшлі: 1. «Гульні Цырцэі. Раман» — Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);2. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);3. «Перамена месцаў» — Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);4. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);5. «Раз […]

Створана прэмія за жыццёвыя дасягненні літаратараў, журналістаў і праваабаронцаў

Беларускі ПЭН у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы” абвясціў заснаванне новай прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў ва ўзросце 60+, якія былі вымушаны эміграваць праз […]

Выйшаў том з трыма зборнікамі паэта Дзмітрыева

Выдавецтва “Лысы чэрап” у межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” выпусціла трайны зборнік паэта Дзмітрыя Дзмітрыева “Codex. Imago. Index”. Гэта дыхтоўнае выданне ў цвёрдай вокладцы з ілюстрацыямі Андрэя Фядорчанкі. “Адзінаццаць гадоў таму, у гэты дзень — 6 верасня 2014 году — пасля сямейнага вечара ў коле нашых сяброў Мадлен […]

Найлепшую кнігу прозы назавуць 15 лістапада ў Гданьску

Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройца абвясцілі дату ўручэння галоўнай узнагароды за найлепшую празаічную беларускую кнігу. Падзея мае адбыцца 15 лістапада ў польскім горадзе Гданьск. Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя мерапрыемствы, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры. Калі: 15 лістапада 2025 году (субота)Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск (plac Solidarności, […]