Ганна Янкута і Уладзімір Някляеў — з чытаннямі ў Чэхіі

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута і паэт Уладзімір Някляеў выступяць выступяць на сустрэчах у Чэхіі перад аматарамі літаратуры ў межах ініцыятывы “Месяц аўтарскіх чытанняў — EXIL”.

Свае выступы Ганна Янкута анансавала ў фэйсбуку:

“Неўзабаве буду ў Чэхіі і Славакіі на Месяцы аўтарскага чытання, сёлетняя тэма якога – “Выгнанне”. Прачытаю фрагменты з “Часу пустазелля” (будзе пераклад на чэшскую), адкажу на пытанні і раскажу пра Беларусь”.

28 ліпеня / Брно
19:00, The Husa na provázku theatre (адрас: Zelný trh 9)

29 ліпеня / Острава
18:00, Provoz u řeky – klub Brno (адрас: Kostelní 24)

30 ліпеня / Прэшаў
19:00, Sromoradie (адрас: Kmeťovo stromoradie / Konštantínova 8337/7A)

31 ліпеня / Браціслава
19:00, Rómerov dom (адрас: Zámočnícka 10)

У межах ініцыятывы таксама выступіць Уладзімір Някляеў. Расклад ягоных імпрэзаў:
30.07 – 19.00 – Брно
31.07 – 18.00 – Острава
01.08 – 19.00 – Прэшаў
02.08 – 19.00 – Браціслава

Загалоўнае фота Аляксандра Драгавоза