Рознае

Прэмію Гедройця ўручаць 15 лістапада ў Гданьску

15 лістапада 2025 году ў Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pl. Solidarności 1) будуць агучаныя вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця. На працягу ўсяго дня ў праграме запланаваны дадатковыя падзеі прэміяльнага сезону: сустрэчы з аўтарамі і аўтаркамі, дыскусіі пра свабоду слова, пераклады […]

Хадановіч і Някляеў — у польскай анталогіі “Літаратура ў выгнанні”

Культурная ўстанова Willa Decjusza ў Кракаве выпусціла з друку анталогію “Literatura na uchodźstwie” (“Літаратура ў выгнанні”) — зборнік твораў пісьменнікаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае краіны і знайшлі прытулак у Польшчы. Гадамі Willa Decjusza падтрымлівае творчых асоб, якія не могуць публікавацца і займацца творчай дзейнасцю ў сваіх краінах. Аўтары анталогіі […]

Журы вызначыла кароткія спісы Прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла кароткія спісы намінантаў на Прэмію Цёткі, якая ўручаецца найлепшай кнізе для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць 4 кнігі у літаратурнай і 7 кніг у мастацкай намінацый. У 2024 — 5 і 6 кніг адпаведна. Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую […]

У “Камунікаце” выйшаў квэст пра Лі Харві Освальда

Выдавецкая серыя фундацыі “Kamunikat.org” папоўнілася новай кнігай Аляксандра Лукашука “Гульня ў Освальда”, чый жанр аўтар пазначае як квэст. Квест (ад лац. quaerere ‘шукаць’) — доўгія пошукі нечага, што цяжка знайсці або дасягнуць, напрыклад, шчасця ці праўды. Час і прастора Лі Харві Освальда ў Мінску ў калекцыі дакументаў КДБ Беларусі і […]

Ноч паэтаў: расклад мерапрыемстваў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры. У тым ліку 22 літаратары. Штогод у гэтыя дні праводзяцца акцыі памяці пад агульнай сімвалічнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў». Раней акцыя традыцыйна ладзілася ў Курапатах, урочашчы пад Мінскам, дзе […]

Маша Мароз і Ігар Юхневіч – пераможцы Прэміі Анемпадыстава

25 кастрычніка ў Бельску Падляшскім у Польшчы падчас фестывалю «Бардаўская восень» прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2024 годзе. Пераможцамі сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі «Мое баба – діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024) з фармулёўкай: «За выкшталцоны дызайн кнігі […]

Дзве кнігі Ганны Севярынец перавыдаюць пад адной вокладкай

У Польшчы перавыдадуць дэбютную аповесць “Дзень святога Патрыка” і гістарычны раман “Гасцініца «Бельгія»” Ганны Севярынец. Абедзве кнігі выйдуць пад адной вокладкай. Дыхтоўны том ужо можна папярэдне замовіць са зніжкай. У новым выданні раманы яшчэ раз адрэдагаваныя, вёрстка ўзбагацілася фотаздымкамі горада і дзейных асобаў. “Гасцініца «Бельгія»” — гістарычны раман, прысвечаны аднаму […]

“Важна прывіваць дзецям культуру чытання” — у Варшаве прайшоў фэст “Кнігавір”

Напачатку кастрычніка ў Варшаве прайшоў сямейны дзіцячы кніжны фестываль “Кнігавір”. Праграма ўключала знаёмства з сучаснай беларускай кнігай і рознымі кніжнымі фарматамі. Фестываль стаў таксама і спробай вызначэння ролі беларускай кнігі ў жыцці дзяцей беларускіх эмігрантаў, разумення цікавасцяў будучай дарослай чытацкай аўдыторыі. Ініцыятыву рэалізавалі актывісткі кніжнай справы Ліля Ільюшына і Аляксандра […]

Журы назвала доўгі спіс намінантаў прэміі для перакладчыкаў

Сябры журы двух сезонаў Прэміі Шэрмана, якой ганаруюцца перакладчыкі за найбольш удалыя працы, зацвердзілі доўгія спісы, але не ва ўсіх намінацыях.  У сезоне 2023 году доўгі спіс зацверджаны толькі для намінацыі “Пераклад прозы”, у намінацыях “Пераклад паэзіі” і “Пераклад дзіцячай літаратуры” журы пастанавала не вызначаць доўгія спісы праз невялікую колькасць […]

Дубавец у новым падкасце разбіраецца, ці можна напісаць менскую кнігу пра Варшаву і Познань

У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага “Цягнік да Познаня”. Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Усё […]