Першая частка “Сабак Эўропы” стала аўдыякнігай — слухаць

Ініцыятыва Audiobooks.by ператварыла першую частку рамана “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча “Мы лёгкія, як папера” ў аўдыякнігу і размясціла на пляцоўках, дзе кожны можа яе паслухаць. Твор агучыў рэдактар рамана Сяргей Шупа.

У частцы “Мы лёгкія, як папера” дзеянне адбываецца ў 2016 годзе. Менскі няўдаліца, самаабвешчаны геній і мізантроп стварае бальбуту — таемную мову свабоды. Дэтэктыўная гісторыя пра моўную ўтопію і роспач індывідуальнага бунту ў пазнавальных дэкарацыях беларускай сталіцы напярэдадні вялікіх і трагічных падзей…

Слухаць на выбар можна тут: Kobo (працуе ў Беларусі), Audiobooks.com (працуе ў Беларусі), Google Play Books, Apple Books, Spotify Audiobooks.

Каманда Audiobooks.by абяцае, што неўзабаве мае з’явіцца ў доступе другая частва “Сабак Эўропы”.

Першая частка была запісаная Беларускім ПЭН-цэнтрам, Радыё Свабода і Еўрарадыё.