У Берліне ў культурнай прасторы Fem*HUB адкрылася бібліятэка беларускай і ўкраінскай літаратуры, паведамляе “Будзьма”. Тут можна знайсці кнігі многіх беларускіх і ўкраінскіх аўтарак — ад класічных да сучасных. Сярод іншага у бібліятэцы ёсць кнігі Таццяны Скарынкінай, Юлі Цімафеевай, Евы Вежнавец, Анастасіі Ляўковай, Ніны Кур’яты, Вікторыі Амелінай. У прыемнай і ўтульнай атмасферы наведвальніцы прасторы могуць пачытаць за кубкам […]
Рознае
Папярэдні заказ трэцяй кнігі пра Ката Шпрота
Выдавецтва “Янушкевіч” адкрыла папярэдні заказ на трэцюю кнігу з дзіцячай серыі аўтарства Ганны Янкуты. Новая частка называецца “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”. Старт продажаў у “Кнігаўцы” запланаваны на 26 ліпеня. На папярэднім заказе дзейнічае зніжка 10 %. Насамрэч, кніга “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” была напісаная аўтаркай яшчэ тры гады […]
Кніга пра Валадарку для дзяцей і дарослых ад Груздзіловіча
Фонд “Камунікат” выдае кнігу журналіста і былога палітвязня Алега Груздзіловіча “Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы”. Як характаразуе выданне дырэктар фонду Яраслаў Іванюк, гэта кніга вершаў і малюнкаў для дзяцей з дарослымі. Журналіст Алег Груздзіловіч быў арыштаваны ў снежні 2021 году за тое, што асвятляў пратэсты, ён не прызнаў віны і […]
Раннія апавяданні Андрасюка выдадуць па-польску
Неўзабаве мае пабачыць свет кніга выбраных апавяданняў пісьменніка і журналіста з Падляшша Міхася Андрасюка ў польскіх перакладах. Зборнік мае назву “Żubr i inne opowiadania” (Зубр і іншыя апавяданні), а пераклады з беларускай на польскую мову здзейсніў Марцін Рэмбач. Як высветліла Радыё Рацыя, у кнігу ўвайшлі апавяданні з дзвюх кніг Міхася […]
Новая кніга Вольгі Гапеевай
У выдавецтве “Скарына” выйшаў новы зборнік вершаў Вольгі Гапеевай “Пад асобнымі коўдрамі”. Лонданскія выдаўцы анансуюць кнігу як “падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. Як і ў папярэдніх […]
Падкаст “Спіс на лета” з іншым поглядам на Гарэцкага
Выйшаў новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by. Ён прысвечаны пачынальніку беларускай інтэлектуальнай прозы — Максіму Гарэцкаму. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Максім Гарэцкі, які міжволі стаў жаўнерам Першай сусветнай вайны, першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць […]
New York Times уключыла твор Алексіевіч у 100 найлепшых кніг 21 стагоддзя
Кніга “Час сэканд хэнд” беларускай Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч — трапіла ў рэйтынг The New York Times Book Review “100 найлепшых кніг ХХІ стагоддзя”, паведамляе Reform. Спіс складаўся па выніках галасавання 503 пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, публіцыстаў, рэдактараў, выдаўцоў, перакладчыкаў. “З усіх грандыёзных няўдалых эксперыментаў XX стагоддзя нешматлікія скончыліся больш бясслаўна, […]
Яраслаў Андэрс: беларуская літаратура можа трапіць да амерыканскага чытача
Дайсці да замежнага чытача і загучаць натуральна на яго мове — нялёгкая задача для беларускіх літаратараў. Але ёсць людзі, гатовыя ў гэтым дапамагчы. Міхась Чаропка спецыяльна для выдання “Беларус” паразмаўляў з Яраславам Андэрсам (Jaroslaw Anders) — амерыканскі інтэлектуал польскага паходжання, які дапамагае беларускім літаратарам трапіць на амерыканскія кніжныя паліцы. Яраслаў […]
Падвялі вынікі конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”
Абвешчаны пераможцы другога сезону конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”, які праводзіцца камандай фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”. Лаўрэаткамі і лаўрэатам сёлета сталі: Ганна Кручкова “Хто ты, дрон?” (намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»)Аляксей Правалоцкі “Цягнік да […]
Пакручасты лёс Арсенневай у новым відэа Хадановіча
У новым выпуску на аўтарскім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэя Хадановіча расказвае пра паэтку, аўтарку гімна “Магутны Божа” Наталлю Арсенневу. А таксама пра тое, як паўплывалі на лёс і творчасць паэткі Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, акупацыя і эміграцыя. Гледачы відэа дазнаюцца: