Рознае

Відэалекцыя пра Эдгара По і ягоны шэдэўр “Крумкач”

У новым выпуску на сваім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэй Хадановіч спрабуе вытлумачыць невытлумачальнае і разгадаць, як працуе хіба вяршыня творчасці Эдгара Алан По верш “Крумкач”. З відэа можна дазнацца: Некалькі думак з відэа: Паводле По, першае патрабаванне для творцы — патрабаванне абмежаванага аб’ёму. Твор павінен быць кароткім і прачытаным […]

Вядомыя акторы ствараюць прытчу-казку паводле Арлова

Беларускія акторы Ігар Сігоў, Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Ждановіч, рэжысёр Уладзімір Ушакоў і драматург Дзіяна Балыка анансавалі новы сумесны тэатральны праект у Варшаве — стварэнне прытчы-казкі для дарослых паводле апавядання “Ордэн белай мышы” Уладзіміра Арлова. Да каманды, якая распачынае працу над пастаноўкай, таксама далучыліся Раман Арлоў (кампазітар) і Аляксандр Образаў (прадусар). […]

Жыбуль расказаў пра мёртвыя дрэвы, дзіцячыя страхі, сны і абдрукоўкі

Новым госцем падкасту “Адкуль бяруцца кнігі” ад праекту litradio.link стаў паэт, архівіст, даследчык Віктар Жыбуль. Паэт дзеліцца сваімі асабістымі перажываннямі ды ўспамінамі з дзяцінства, а таксама творчымі метадамі. “Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару […]

Імёны намінантаў на Прэмію Гедройця 2024

Арганізатары Прэміі Гедройця, якая выдаецца за найлепшую празаічную кнігу, абвясцілі поўны спіс намінантаў 2024 года. Пасля разгляду журы ў яго ўвайшло 14 пазіцый. «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023 «Пастэга» – Яўген Аснарэўскі, выдавецтва «Выдавецкія рашэнні», 2023 «Джа: Легенда аб забраным сэрцы» – Эліяш Барт, выдавецтва […]

Аўдыякніга з тэкстамі пра літаратуру Алеся Бяляцкага

У межах праекту “Кнігі без літар” беластоцкага фонду Kamunikat выйшла новая аўдыякніга — “Асвечаныя беларушчынай” літаратара, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца і палітвязня Алеся Бяляцкага. Агучвае кнігу Зміцер Бартосік, музыка Аляксандра Ясінскага. “Гэтую кнігу — піша ва уступе (“Іншадумства ў літаратуры”) да папяровага выдання Паліна Сцепаненка, — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да […]

Лекцыя Хадановіча пра лёс і маўчанне Пфляўмбаўм

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім аўтарскім YouTube-канале расказвае пра адну з самых загадкавых постацяў беларускай літаратуры — паэтку Яўгенію Пфляўмбаўм. Пакручасты лёс, адданае каханне, 60-гадовае маўчанне і трыумфальнае вяртанне ў беларускую літаратуру, якое працягваецца і сёння, дзякуючы выданню зборніка ейнай выбранай паэзіі “Сонца”. У відэа […]

Фестываль PRADMOVA абвясціў тэндар для выдаўцоў

Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, якая ў тым ліку ладзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў. Вынікі конкурсу падвялі ў ліпені і вось цяпер выдаўцам прапануецца разгледзець магчымасць выдання новых кніг, а зацікаўленых заклікаюць падаць заяўкі да 15 жніўня. Такім чынам, у на паперы мяркуецца выдаць рукапісы-пераможцы, што […]

Выходзіць дадрук першых трох частак “Ведзьмара”

Выдавецтва “Янушкевіч” паведаміла, што з 20 жніўня ў кнігарні “Кнігаўка” (як афлайн, так і на сайце) з’явіцца дадрук трох першых кніг Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта з Рывіі. А ўжо цяпер можна аформіць папярэдні заказ на ўсе чатыры часткі, якія перакладзеныя на гэты момант. “Гэтыя кнігі мы выдавалі яшчэ ў […]

Самы любімы беларускі паэт — выпуск падкасту “Спіс на лета”

Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by прысвечаны “самаму любімаму беларускаму паэту” — Максіму Багдановічу. З класічнымі беларускімі літаратарамі і іхнымі творамі разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Максім Багдановіч на дзіва блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Гэта культавы творца, які натхніў наступнае […]

“Мальцы выходзяць з-пад кантролю” цяпер у аўдыяфармаце

У межах праекту “Народная аўдыякніга” з’явілася агучаная 20 валанцёрамі версія анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”. Гэта сумесная праца Audiobooks.by, Крысціны Дробыш і выдавецтва Skaryna Press. Праект “Народная аўдыякніга” прадугледжвае, што абсалютна кожны і кожная, незалежна ад досведу і навыкаў, можа паўдзельнічаць у запісе сапраўднай кнігі. Праект з’явіўся ў […]