Перавыдалі ўспаміны пра 95-ы год у гісторыі Беларусі

Фонд “Камунікат” выдаў кнігу ўспамінаў беларускага палітыка і журналіста Сяргея Навумчыка “Дзевяноста пяты”. Гэта трэцяе па ліку, дапоўненае выданне кнігі, якая ўпершыню выходзіла ў 2015 годзе, паведамляе Kamunikat.org.

У кнізе дэпутата першага парламенту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка апавядаецца пра драматычны для гісторыі Беларусі 1995 год. У тым ліку – пра збіццё дэпутатаў апазіцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэферэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння і адкрыў шлях да ўсталявання цяперашняй улады.

Менавіта ў 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэферэндум, які ліквідаваў статус нацыянальных сімвалаў як дзяржаўных, дадаў яшчэ адну дзяржаўную мовупрывязаў краіну да Расіі, а прэзідэнту адчыніў дзверы да неабмежаванай улады.

Кнігу Сяргея Навумчыка “Дзевяноста пяты” можна замовіць на сайце Kamunikat.shop.