Рознае

Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані

У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы. 20 кастрычніка ў сядзібе фундацыі КУТ (Kramarskа, 32) адбудуцца дзве […]

П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах

У выдавецтве Skaryna Press выйшла п’еса паэткі Ганны Комар “Body in Progress / Целам сваім…”. Першапачаткова твор быў напісаны на ангельскай мове, а пасля перакладзены аўтаркай на беларускую, выданне двухмоўнае. Прэм’ера спектакля паводле гэтай п’есы адбылася падчас фестывалю Voila! у Лондане ў 2024 годзе. Анатацыя: Паэтка блукае па вуліцах Лондана. […]

Журы выбрала кароткі спіс Прэміі Гедройця

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абрала кароткі спіс празаічных кніг, выдадзеных у 2024 годзе. Такім чынам у шасцёрку чатырнаццатага сезона ўвайшлі: 1. «Гульні Цырцэі. Раман» — Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);2. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);3. «Перамена месцаў» — Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);4. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);5. «Раз […]

Створана прэмія за жыццёвыя дасягненні літаратараў, журналістаў і праваабаронцаў

Беларускі ПЭН у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы” абвясціў заснаванне новай прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў ва ўзросце 60+, якія былі вымушаны эміграваць праз […]

Выйшаў том з трыма зборнікамі паэта Дзмітрыева

Выдавецтва “Лысы чэрап” у межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” выпусціла трайны зборнік паэта Дзмітрыя Дзмітрыева “Codex. Imago. Index”. Гэта дыхтоўнае выданне ў цвёрдай вокладцы з ілюстрацыямі Андрэя Фядорчанкі. “Адзінаццаць гадоў таму, у гэты дзень — 6 верасня 2014 году — пасля сямейнага вечара ў коле нашых сяброў Мадлен […]

Найлепшую кнігу прозы назавуць 15 лістапада ў Гданьску

Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройца абвясцілі дату ўручэння галоўнай узнагароды за найлепшую празаічную беларускую кнігу. Падзея мае адбыцца 15 лістапада ў польскім горадзе Гданьск. Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя мерапрыемствы, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры. Калі: 15 лістапада 2025 году (субота)Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск (plac Solidarności, […]

У Франкфурце з’явіцца мемарыяльная шыльда Васілю Быкаву

Гарадская рада Франкфурта-на-Майне аднагалосна прагаласавала за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар беларускага пісьменніка і дысідэнта Васіля Быкава. Навіной падзялілася арганізацыя беларусаў у Германіі RAZAM e.V. Шыльда мусіць паўстаць у парку Bockenheimer Anlage, побач з домам, дзе жыў пісьменнік у Франкфурце ў 2001 і 2002 гадах, паведамляе Reform. Перад галасаваннем, якое адбылося на […]

ПЭН абвясціў кароткі спіс прэміі за публіцыстыку і не толькі

Беларускі ПЭН назваў намінантаў, што ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча, якая на працягу амаль трыццаці гадоў адзначае перадусім публіцыстычную дзейнасць. З нядаўняга часу — не толькі ў кніжным, але ў іншых розных фарматах. Такім чынам сёлета ў кароткім спісе 7 намінантаў. Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за […]

Кніга Евы Вежнавец выйшла па-дацку

У дацкім выдавецтве Palomar выйшаў пераклад з беларускай мовы кнігі Евы Вежнавец “Hvad søger du, ulv?” (“Па што ідзеш, воўча”). Перакладчыкам аповесці выступіў Гаральд Гартвіг Епсэн (Harald Hartvig Jepsen). Нагадаем, што кніга Евы Вежнавец упершыню выйшла па-беларуску ў выдавецтве “Пфляўмбаўм” у 2020 годзе і зазнала некалькі перавыданняў. У кнізе апавядацца пра […]

Дубавец расказвае пра кнігу Усевалада Сцебуракі і тлумачыць, што цэніць у паэзіі

У аўтарскім падкасце “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец пасля прачытання зборніка Усевалада Сцебуракі “Беларускія зоркі” (2024) разбіраецца, якім паэтам ёсць аўтар. У кнізе паўстае паэт-маршалак, жыццялюб, чый празрысты і дакладны верш перадусім дзеліцца з чытачом эмоцыямі і дзівіць трапнымі сэнсамі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Калі казаць […]