З’явіўся каляндар на 2026 год, прысвечаны паэме Яна Вісліцкага

Выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала новы каляндар на 2026 год, прысвечаны 510-годдзю выдання паэмы “Пруская вайна” Яна Вісліцкага.

Прускай вайной тагачасныя гісторыкі называлі вялікую вайну з Тэўтонскім ордэнам, кульмінацыяй якой стала Грунвальдская бітва. Менавіта паэт-лацініст Ян Вісліцкі, які паходзіў земляў ВКЛ, стварыў літаратурны твор, у якім адэкватна пададзеная геаграфія і гісторыя славян. Аўтар даводзіць, што гісторыя ягонага народа і дзяржавы — унікальная, непаўторная, як і сам родны край, як і мужнасць, гераізм суайчыннікаў.

Каляндар багата аздоблены візуальнымі матэрыяламі і творамі мастацтва, прысвечанымі асобе самога Яна Вісліцкага, а таксама героям паэмы “Пруская вайна”, а буйная сетка дае шмат мейсца для запісаў і пазнак.

Каляндар каштуе 21 руб. Навінку можна замовіць на сайце tn.by, або набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (уваход з боку Варанянскага), пн-чц з 10:00 да 19:00, пт — з 10:00 да 18:00. Дастаўка Еўрапоштай па Беларусі, белпоштай па ўсім свеце!