Завея Людміла (сапр. Малеціна Людміла Васільеўна) (нар. 4.11.1955, п. Руднік, Джэзказганскі р-н Карагандзінскай вобл., Казахстан). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП.
Дзяцінства правяла ў в. Якшычы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Клецкую сярэднюю школу. З 1971 г. жыве ў Мінску.
Была пастаяннай аўтаркай клецкай раённай газеты “Да новых перамог”. Вершы публікаваліся ў рэспубліканскім перыядычным друку, зборніках “Валошкі ў жыце” (2003), “Буршчынавы россып” (2005), “Душа не можа памыліцца” (2006). Аўтарка паэтычных зборнікаў “Плач каня” (Мінск, 2010), “Между надеждой и болью” (Минск, 2010).