Залоска Юрый (Юрась) Іванавіч (нар. 20.2.1968, в. Навасады, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік, журналіст, святар. Уваходзіў у сябры СБП.
Закончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (1991—1995), часопісе “Крыніца”. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. З 2003 г. праваслаўны святар. Служыць у г. Мінску. Сябра СБП з 1996 г.
Аўтар кніг “Дыялогі з Васілём Быкавым” (Мінск, 1995), “Версіі. Шлях да храма “idea sui”: Дзённік, дыялогі, эсэ” (Мінск, 1995), “Философия религии Люблинской школы” (Минск, 2009), “Праўда як рэлігія: гутаркі з Васілём Быкавым” (Мінск, 2010).