Заміроўская Таццяна Міхайлаўна (нар. 11.4.1980, Барысаў, Мінская вобл.). Пісьменніца, журналістка.
Закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыла ў Мінску. На працягу журналісцкай кар’еры пісала пра музыку ў “Музыкальную газету”, працавала рэдактаркай часопіса “Jazz-квадрат”, з 2005 г. была аглядальніцай штотыднёвіка “БелГазета”. У 2015 г. пераехала ў ЗША, дзе закончыла магістратуру прыгожых мастацтваў Бардж-Каледжа ў Нью-Ёрку. Жыве ў Нью-Ёрку.
Аўтарка зборнікаў апавяданняў “Жизнь без шума и боли” (Москва, 2009), “Воробьиная река” (Москва, 2014), “Земля случайных чисел” (Москва, 2019), рамана “Смерти.net” (Москва, 2021).