Ёхансэн Лідыя (нар. 1979). Перакладчыца.
Закончыла гуманітарнае аддзяленне Ліцэя БДУ, раманскае аддзяленне перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, факультэт замежных моваў і мовазнаўства ўніверсітэта Ніжняй Нармандыі (Францыя), магістратуру пры гуманістычным факультэце ўніверсітэта Осла (Нарвегія). Працуе і жыве ў Осла.
Аўтарка перакладаў твораў Кнута Гамсуна, Інгвара Амб’ёрнсэна, Юстэйна Гордэра, Іды Хегазі Хёер, Амаліе Касін Лерстанг, Томаса Эспедала, Карла Фрудэ Тылера, Арнэ Лігрэ і інш.