Персаналіі

Жукоўскі Алёкса

Жукоўскі Алёкса (Аляксей Аляксандравіч) (28.9.1906, Тэрэспаль, Бельска-Падляскае ваяв., Польшча — 1.2.1979, Масква). Паэт-маладняковец, празаік, педагог.  У часе Першай сусветнай вайну разам з бацькоўскай сям’ёй перасяліўся ў Клімавічы (цяпер Магілёўская вобл.). Закончыў педагагічны тэхнікум у Віцебску (1925). Працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў в. Добасна на Бабруйшчыне. У 1928 г. […]

Жуковіч Васіль

Жуковіч Васіль Аляксеевіч (нар. 21.9.1939, хут. Забалацце, цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. Сябра СП з 1977 г.. Рана страціў родных: бацька і брат былі рэпрэсаваныя, маці заўчасна памерла. У 1957—1959 гг. працаваў у будаўнічым трэсце №8 г. Брэста. Закончыў Брэсцкі педагагічны інстытут (1964). У 1962—1971 гг. […]

Жук Ігар

Жук Ігар Васілевіч (13.6.1957, в. Зані, Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 30.6.2017, Гродна). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1991 г.  Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру пры ім. Перасяліўся ў Гродна. Выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы. На пачатку 1990-х гг. узначальваў там жа факультэт беларускай культуры і […]

Жук Анатоль

Жук Анатоль Аляксандравіч (20.5.1949, в. Ярэмічы, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 19.11.2009, Мінск). Празаік, паэт, сцэнарыст, акцёр. Сябра СП з 1993 г.  Вучыўся ў Ярэміцкай сярэдняй школе. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1970 г. У 1970—1973 гг. працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску, дзе ўвасобіў […]

Жук Алесь

Жук Алесь Аляксандравіч (1.4.1947, в. Клешаў, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 15.10.2022, Мінск). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1973 г. Закончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1972—1974). Працаваў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1974—1977), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” (1977—1979), інструктарам […]

Жмінько Кастусь

Жмінько Кастусь Хведаравіч (17.2.1941, в. Пугачова, цяпер у межах Брэсту —  13.4.2015, Брэст). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.  Нарадзіўся ў рабоча-сялянскай сям’і. Закончыў сярэднюю школу № 4 г. Брэста. Працаваў на будоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў, мытнікам. Закончыў факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага […]

Жлутка Алесь

Жлутка Алесь (Аляксандр) Анатольевіч (нар. 12.9.1954, в. Заполле, Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл.). Філолаг, гісторык, перакладчык, археограф.  Закончыў факультэт замежных моў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “класічная філалогія” (1983), аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук БССР (1988). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Лацінская літаратура Беларусі эпохі Асветніцтва” (1990). У 1983—1985 гг. выкладаў […]

Жлутка Алег

Жлутка Алег Аляксандравіч (нар. 19.8.1980, Цярнопальская вобл., Україна). Перакладчык. Разам з бацькамі пераехаў спачатку ў Віцебск, потым у Мінск. Вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным ўніверсітэце на спецыяльнасці “англійская і беларуская мова і літаратура”. У 1998—2001 гг. быў удзельнікам перфомансаў Тэатру псіхічнай неўраўнаважанасці. У 2002 г. стаў сябрам […]

Жаўрук Алесь

Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч; 19.8.1910, Сянно, цяпер Віцебская вобл. —  23.8.1942, Сталінград, цяпер Валгаград, Расія). Паэт. Сябра СП БССР з 1937 г. Нарадзіўся ў сям’і бухгалтара. У 1927 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога працаваў настаўнікам у саўгасе “Сосны” Любанскага раёну. Закончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, […]

Жарскі Генрык

Жарскі Генрык Казіміравіч (1902, Варшава, Польшча — 14.10.1937, Мінск). Празаік, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1934 г.  Нарадзіўся ў сям’і фельчара. З шаснаццаці год удзельнічаў у падпольнай рабоце польскай кампартыі. Быў зняволены ў варшаўскі астрог “Павіак”. Вызвалены пад залог, эмігрыраваў у Францыю, дзе працаваў на заводзе “Рэно”. Высланы за межы […]