Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546, Ляхавічы, цяпер Брэсцкая вобл. — 1610). Пісьменнік, грамадскі дзеяч часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Паходзіў з дробнапамеснай шляхты. Самаадукацыяй набыў значныя веды ў матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гг. браў удзел у бітве на Уле (1564). Прымаў удзел у Люблінскім сойме (1569), Варшаўскім вальным сойме (1576). Працаваў справаводцам у М. К. Радзівіла Сіроткі (1572), Жыгімонта II Аўгуста (1579), Я. Хадкевіча, К. Астрожскага. Паводле каралеўскага прывілея з 1577 г. займаў пасаду пінскага і сервецкага мастаўнічага. У 1584 г. браў удзел у сесіях Ваўкавыскага, Мінскага, Навагрудскага і Слонімскага паветаў, запрошаны на пасаду судовага абвінаваўцы. Падсудак наваградскага земскага суда (з 1592).
Дата смерці і месца пахавання невядомае.
Аўтар аднаго з першых узораў старабеларускай мемуарнай літаратуры — “Дзённіка” (1603—1604).