Персаналіі

Белы Анатоль

Белы Анатоль Яўхімавіч (10.12.1939, Старыя Дарогі, Мінская вобл. — 14.11.2011, Мінск). Грамадска-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі. Сябра СБП ад 1999 г. Бацька Святланы Белай. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967). Працаваў вучоным сакратаром музея Вялікай Айчыннай вайны, быў першым дырэктарам музейных комплексаў “Хатынь” і […]

Белы Аляксей

Белы Аляксей Ільіч (нар. 20.12.1952, в. Міхнавічы, Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменнік, журналіст. Сябра СБП. Пасля заканчэння школы №2 у Івацэвічах паехаў на Поўнач. Атрымаў спецыяльнасць штурмана маламерных марскіх суднаў. Працаваў у Пінску памочнікам капітана цеплахода. З 1977 г. — у Баранавічах. Дырэктар — галоўны рэдактар ПУП “ІнтэксПрэс-Рэгіён”. Сябра Беларускай […]

Белая Святлана

Белая Святлана Анатольеўна (нар. 16..2.1967). Пісьменніца, літаратуразнаўца. Сябра СБП з 2008 г. Дачка Анатоля Белага. Закончыла факультэт журналістыкі БДУ (1989), аспірантуру пры інстытуце літаратуры НАН РБ (1991), Кліўлендскі універсітэт штат Агайо (ЗША, 1996). З 1990 г. жыве ў Кліўлендзе (ЗША). З 1991 г. заснавальніца і галоўны рэдактар беларуска-амерыканскага часопіса “Полацак” […]

Беларус Пётра

Беларус Пётра (сапр. Пётра Яленскі, ? — ?). Пісьменнік-нашанівец. Паводле карэспандэнцый, жыў у в. Міршчына Лявонпальскай воласці Дзісенскага павета (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці). У 1913—1915 гг. друкаваўся ў газеце “Наша Ніва”. Аўтар вершаў, апавяданняў, публіцыстычных артыкулаў. Апавяданне “Якім Бяздольны” выйшла асобным выданнем (Вільня, 1914). Звесткі пра дату смерці і […]

Башура Міхась

Башура Міхась Віктаравіч (нар. 25.6.1975, в. Амговічы, Слуцкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Сябра СБП. Скончыў аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). Працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах “Першацвет” i “Беларусь”, у газеце “Культура”, супрацоўнiчаў з газетамi “Строительная газета” i “Столичные новости”. Пасля заканчэння […]

Башарымава Алеся

Башарымава Алеся (нар. 1987, Магілёў). Паэтка, перакладчыца. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2009). Працавала маркетолагам. Захапілася перакладамі са шведскай мовы. Пераклала на беларускую творы Туве Янсан, Астрыд Ліндгрэн, Ганса-Хрысціяна Андэрсэна, Сельмы Лагерлёф і інш. Аўтарка кнігі вершаў “Расамаха” (Мінск, 2020). Лаўрэатка прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшы пераклад (2011), пераможца конкурсу […]

Бачыла Алесь

Бачыла Алесь Міхайлавіч (2.3.1918, в. Лешніца, Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 4.1.1983, Мінск). Паэт, драматург, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1946 г. Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1934) і выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 г. прызваны ў […]

Бахта Рыгор

Бахта Рыгор (псеўд. Р. Горбах) (? – пасля 1936). Пісьменнік, перакладчык. Паходзіў з Бабруйшчыны. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры на Кіраўшчыне. Быў сябрам Бабруйскай філіі “Маладняка”. З восені 1928 г. сябра Мінскай філіі “Маладняка”. У 1930 г. быў абвінавачаны ў шкодніцкай дзейнасці і звольнены з працы, выключаны з БелАПП. […]

Бахарэвіч Альгерд

Бахарэвіч Альгерд (сапр. Бахарэвіч Алег Іванавіч) (нар. 31.01.1975, Мінск). Празаік, паэт, перакладчык. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (1997). З першага курса ўдзельнічаў у літаратурным аб’яднанні “Крыніцы” пры газеце “Чырвоная змена”, друкаваўся ў часопісе “Першацвет”. Працаваў настаўнікам, журналістам. Быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Бум-Бам-Літ”. У 2007—2013 гг. жыў […]

Баторын Фелікс

Баторын Фелікс Барысавіч (сапр. Фелікс Хаймовіч, нар. 5.2.1948, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СБП. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1971). Працаваў па размеркаванні ў Барысаве, з 1974 г. — у Мінску. Піша на беларускай мове і ідышы. Аўтар кніг “Раніца” (Мінск, 1981), “Зялёны тралейбус” (Мінск, 1936), “Я дрэва пасадзіў” (Мінск, 1991), […]