Белы Аляксей

Белы Аляксей Ільіч (нар. 20.12.1952, в. Міхнавічы, Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменнік, журналіст. Сябра СБП.

Пасля заканчэння школы №2 у Івацэвічах паехаў на Поўнач. Атрымаў спецыяльнасць штурмана маламерных марскіх суднаў. Працаваў у Пінску памочнікам капітана цеплахода. З 1977 г. — у Баранавічах. Дырэктар — галоўны рэдактар ПУП “ІнтэксПрэс-Рэгіён”. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Першыя вершы апублікаваўу 1971 г. у Карэліі. Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар зборнікаў вершаў “Тридцать второе августа” (Барановичи, 1994), “Невольничьи песни” (Барановичи, 1997), “Каляровыя сны” (Баранавічы, 1999), “Боскі вецер правінцыі” (Брэст, 2002), “Кветкі ў стагах” (Баранавічы, 2010), “Прыватны сектар” (Брэст, 2013), “Ад Грыўды да Гадвіка: эсэ-успаміны” (Мінск, 2015), “Жыві, дзе ўдосталь ветру” (Мінск, 2018). 

Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве г. Баранавічы.