Беларус Пётра (сапр. Пётра Яленскі, ? — ?). Пісьменнік-нашанівец.
Паводле карэспандэнцый, жыў у в. Міршчына Лявонпальскай воласці Дзісенскага павета (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці). У 1913—1915 гг. друкаваўся ў газеце “Наша Ніва”. Аўтар вершаў, апавяданняў, публіцыстычных артыкулаў. Апавяданне “Якім Бяздольны” выйшла асобным выданнем (Вільня, 1914).
Звесткі пра дату смерці і месца пахавання не захаваліся.