Башура Міхась Віктаравіч (нар. 25.6.1975, в. Амговічы, Слуцкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Сябра СБП.
Скончыў аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). Працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах “Першацвет” i “Беларусь”, у газеце “Культура”, супрацоўнiчаў з газетамi “Строительная газета” i “Столичные новости”. Пасля заканчэння унiверсiтэта працягнуў працу ў газеце “Культура”. З сакавiка 1998 г. выпускаў часопiс “Виртуальный мир” i газету “Капитал”, працаваў у рэкламным агенцтве. У 2000—2007 гг. галоўны рэдактар часопiса “Электроника”. З лiстапада 2007 г. намеснiк дырэктара выдавецтва “Галiяфы”. Дэбютная публікацыя вершаў з’явілася ў часопiсе “Першацвет” у 1994 г. Браў удзел у руху “Бум-Бам-Лiт”. Вершы друкавалiся ў часопiсах “Першацвет”, “Крынiца”, газетах “Культура”, “Беларуская маладзежная”, “Понедельник”, “Наша нiва”. У 1996 г. выдаў друкапіс “Сьнег у сьне, ці Сьнежны сон. Сон у сьнезе, ці Сьнежны сон”. Аўтар кніг “Паліваньне на мух (са шланга)” (Мінск, 2002), “Думкі — гэта не гульня” (Мінск, 2010).