Пабачылі свет мемуары “звычайнага чалавека”, які пражыў катаклізмы ХХ ст.

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла кніга мемуараў Тамаша Зайкі “Як адзін дзень…”. Успаміны запісаў Алесь Зайка, уклалі кнігу Зміцер Санько і Наста Качан.

Анатацыя:

Кнігу складаюць успаміны звычайнага чалавека Тамаша Зайкі (1907–1991), на долю якога выпалі беды і выпрабаванні, звязаныя з усімі вялікімі катаклізмамі XX стагоддзя. Дзякуючы яго незвычайнай назіральнасці і бліскучай памяці на старонках кнігі ажываюць падзеі часоў Першай сусветнай вайны, бальшавіцкага перавароту і грамадзянскай вайны, жыцця пад палякамі, Другой сусветнай вайны і партызанскага руху, паваеннай калектывізацыі і “пабудовы камунізму”. Гэтыя ўспаміны вылучаюцца шчырасцю і праўдзівасцю. Друкуюцца з захаваннем асаблівасцяў мясцовай гаворкі.