Author: manager

“Шалом” Клінава з’явіўся ў аўдыяфармаце

Ініцыятыва Audiobooks.by прэзентавала ў сеціве раман “Шалом” Артура Клінава ў аўдыяфармаце. Гэта кніга, якую аўтар калісьці назваў сваёй “Вайной і мірам”, раман-авантура і раман-буфанада. Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць […]

Гранічная шчырасць і бесстаронні рэалізм —  Марыя Лапо пра аповесць Анкі Упалы

Пра аповесць Анкі Упалы “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў“, якая выйшла ў Вільні ў 2024 годзе, піша крытык, пісьменніца, аўтарка падкасту “Каля літаратуры” Марыя Лапо. Анка Упала (Алена Казлова) — пісьменіца, якая прыйшла ў беларускую літаратуру яшчэ ў сярэдзіне 2000-х. Яна пачынала з правакатыўна-саркастычных вершаў (“Жэншчына зь вядром на галаве”) […]

У верасні ў Вільні пройдзе тыдзень беларускай культуры

З 1 па 7 верасня Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) запрашае на Тыдзень беларускай культуры. “Сем дзён мастацтва, музыкі, літаратуры і творчасці! Паглыбімся ў беларускую культуру праз адмысловую выставу, майстар-класы, жывую музыку і інтарактыўныя расторы“, — пішуць арганізатары падзеяў. Што ў праграме? Увесь тыдзень (01-07.09.)Выстава “Літаратурны мапінг Вільні і Менску”Мапы, гісторыі, “вакенцы”, якія можна адчыняць, архіўныя […]

Выходзіць двухмоўная кніга вершаў і калажоў Юлі Цімафеевай

Берлінскае выдавецта Edition Frölich здало ў друк новую кнігу-білінгву Юлі Цімафеевай “Ich zerchneide die Geschichte / Lyrik und Collagen. Рэжу гісторыю сабой / Вершы і калажы”. Цяпер на яе адкрыты перадпродаж у нямецкіх анлайн-кнігарнях, падзялілася навіной аўтарка ў фэйсбуку. “1 прадмова, 31 калаж, 30 вершаў па-беларуску і ў цудоўным нямецкім […]

У Віцебску выйшла манаграфія, прысвечаная Кітабу Хасяневіча

У выдавецтве Віцебскага дзяржаўна ўніверсітэта імя П. М. Машэрава пабачыла свет манаграфія беларускага мовазнаўца Віктара Несцяровіча “Мірадж-намэ” з Кітаба Абрагіма Хасяневіча (1832)” У грунтоўнай навуковай працы прыводзіцца беларускамоўны варыянт асманскага рэлігійнага твору у кірылічнай транслітарацыі. Таксама пададзены пераклад на сучасную беларускую мову, даецца характарыстыка пісьма, правапісу і мовы гэтага тэксту. […]

“Былы сын” Філіпенкі з’явіўся ў аўдыяфармаце

Audiobooks.by паведамляюць, што дэбютны раман Сашы Філіпенкі “Былы сын” цяпер даступны ў фармаце аўдыякнігі. Гаворка не пра расейскамоўную версію, а пра пераклад на беларускую мову, які летась выйшаў на паперы ў выдавецтве Gutenberg Publlisher. Самы першы раман пісьменніка — “Былы сын” — расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне […]

Шукаюць выдаўцоў для кніг-пераможцаў конкурсу “Шуфлядка”

Каманда фестывалю Pradmova і конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” запрашае выдаўцоў да ўдзелу ў тэндары на выданне сёлетнкіх кніг-пераможцаў. Вынікі конкурсу былі абвешчаныя ў ліпені. Хто можа браць удзел: беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы незалежна ад іх геаграфічнай лакалізацыі і юрасобы. Тэрміны правядзення тэндара: 11—20 жніўня 2025 году. Рукапісы, выстаўленыя на тэндар: А. Папяровыя […]

“Мяне Няма” выдае псіхадэлічную пародыю на аўтафікшн

“Мяне Няма” анансавала выхад новай кнігі, якую самыя выдаўцы называюць псіхадэлічнай пародыяй на папулярны цяпер жанр аўтафікшн. “Колдун Тамат” Андрэя Дудко — гэта трынаццатая кніга выдавецтва. Тут усё амаль як у жыцці: фэйкавы альтэр эга пісьменніка кідае сям’ю ды працу і едзе ў родны Слонім пісаць шэдэўр. Алкаголь, выпадковыя сувязі […]

Выходзіць культавы навукова-фантастычны раман — перадзаказ

У выдавецтве “Янушкевіч” абвесцілі пра выхад у кастрычніку перакладной навінкі — рамана “Дзюна” Фрэнка Герберта ў перакладзе Ігара Кулікова. Паярэднюю замову можна зрабіць проста цяпер на сайце Knihauka.com. “Дзюна” — знакавы навукова-фантастычны раман амерыканскага пісьменніка Фрэнка Герберта, які справядліва лічыцца адным з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай фантастыкі. Упершыню апублікаваны […]

Літаратурныя Прэміі Цёткі і Шэрмана вяртаюцца — прыём заявак

Пачынаецца прыём заявак на прэміі за найлепшы пераклад на беларускую мову і за найлепшую дзіцячую кнігу. Абедзве прэміі сёлета будуць уручацца за два сезоны: 2023 і 2024. Перамога прадугледжвае грашовы прыз.   Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”.  Прэмія Цёткі прысуджаецца ў […]