У выдавецтве Рамана Цымберава ў серыі “Бібліятэчка пісьменніка” выйшаў том з творамі Міколы Арахоўскага (1950—1997) з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 75 гадоў. Кніга мае назву “Злавіць матылька” і ўключае п’есы, апавяданні, прыпавесці, артыкулы і лісты.
Мікола Арахоўскі нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна, скончыў менскую мастацкую вучэльню Глебава і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў мастаком афарміцелем. У літаратуры сцвердзіўся як драматург, пісаў таксама вершы, апавяданні, казкі, публіцыстычныя артыкулы. У 1977 годзе атрымаў цяжкую траўму і рэшту жыцця правеў прыкутым да ложка. Значная частка твораў захоўвалася толькі ў рукапісах. Кніга сабрала значную частку спадчыны пісьменніка і стане новым адкрыццём імя для сучаснага чытача, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў.


Кнігу можна купіць проста цяпер на сайце Kniger.by з перасылкай па усім свеце, а таксама краме ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16). Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.