ПЭН абвясціў кароткі спіс прэміі за публіцыстыку і не толькі

Беларускі ПЭН назваў намінантаў, што ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча, якая на працягу амаль трыццаці гадоў адзначае перадусім публіцыстычную дзейнасць. З нядаўняга часу — не толькі ў кніжным, але ў іншых розных фарматах. Такім чынам сёлета ў кароткім спісе 7 намінантаў.

Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за 2024 год: 

1. « Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);

2. «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»);

3. «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»);

4. «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);

5. Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» – праваабарончы цэнтр «Вясна»;

6. «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»);

7. «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»).

Сёлета статутам прэміі былі пералічаныя формы, што могуць браць удзел у конкурсе.  Прэмія ўручаецца не толькі за кнігі, але і за іншыя фарматы творчага выказвання: публіцыстыку, падкасты, дакументальнае кіно, відэапраекты. Мэта застаецца нязменнай – ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і адзначэнне найлепшых твораў, прысвечаных актуальным праблемам сучаснасці, тлумачаць арганізатары з Беларускага ПЭНа.