У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэта Фелікса Аксёнцава з назвай “2/3”, якую праілюстраваў Андрэй Дарохін.
“Нас пазнаёміў Андрэй Дарохін у сярэдзіне 1980-х. Ужо на першай сустрэчы Філ [Фелікс Аксёнцаў] з захапленнем расказваў мне пра асаблівыя прынцыпы рок-паэзіі. У 1990 годзе ў мяне і ў Філа выйшлі першыя паэтычныя зборнікі ў серыі “Каўчэг”, вокладкі для якіх намаляваў Андрэй Дарохін. Падаецца, гэта былі першыя незалежныя выданні ў яшчэ савецкай Беларусі”, — успамінае з нагоды выхаду навінкі выдавец Дзмітры Строцаў.
Зборнік “2/3” складаецца з 10 беларускіх вершаў, 8 беларускіх тэкстаў песень і 14 расейскамоўных вершаў. Рэдактарам кнігі выступіў Сяргей Шупа.
Кніга неўзабаве будзе даступная для заказу праз сайт выдавецтва Minsk.hochroth.eu.