“Галерэю чалавечай думкі” неўзабаве папоўніць твор Фларыяна Бохвіца

У выдавецтве Рамана Цымберава, які пераняў эстафету па выданні філасофская кніжнай серыі “Галерэя чалавечай думкі”, неўзабаве мае выйсці праца “Асновы думак і пачуццяў маіх” філосафа беларускага паходжання Фларыяна Бохвіца.

Фларыян Бохвіц, герба Радван (нарадзіўся 4 траўня 1799 году ў Міры, памёр 9 жніўня 1856 году ў Вошкаўцах, на Ляхавіччыне) — пісьменнік, філосаф і мараліст беларускага паходжання. Пісаў свае творы на польскай мове. Ягоная праца “Асновы думак і пачуццяў маіх”, апублікаваная ў Вільні ў 1842 годзе, уяўляе сабой сінтэз рэ­лі­гій­ных і філасофскіх разважанняў.

Пасляслоўе да беларускага выдання гэтай кнігі напісаў пісьменнік і філосаф Ігар Бабкоў.