Увосень выйдзе кніга пра шлюб і сэксуальнае жыццё у ранняй БССР

Выдавец Раман Цымбераў рыхтуе да друку дапрацаванае перавыданне кнігі прафесара, доктара гістарычных навук Аляксандра Гужалоўскага, прысвечанай інстытуту шлюбу і сэксуальнаму жыццю на этапе станаўлення БССР. Абноўленая кніга будзе называцца “Штурмуючы будучыні аванпосты”.

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў.

Сэксуальная рэвалюцыя кінула выклік традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу, трансфармавала інстытут шлюбу і заснаваную на ім мараль, паставіла сэксуальнасць у грамадскі дыскурс. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц і тагачасных перыядычных выданняў. Будзе цікавай як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Першае выданне манаграфіі з назвай “Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917—1929 гг.” выйшла ў выдавецтве “Янушкевіч” у 2017 годзе.

Магчымасць папярэдняй замовы перавыдання неўзабаве мае з’явіцца на сайце Kniger.by.