Выдавец Раман Цымбераў анансаваў выхад беларускамоўнага выдання кнігі Міхала Туваля “Сінагога гігантаў” пры падтрымцы Амбасады Ізраіля у Менску і спадара пасла Цві Міркіна. Пераклад і рэдагаванне — Ганна Дзягель. Пераклад урыўкаў крыніц на старагрэцкай — Лявон Баршчэўскі.
Выхад з друку кнігі запланаваны да канца 2026 году.
У кнізе “Сінагога гігантаў” апавядаецца пра старажытных габрэяў і юдаізм таго часу. Міхаіл Туваль дзеліцца з чытачом цікавымі фактамі і яркімі ідэямі, знойдзенымі ў працэсе шматгадовага вывучэння антычнага юдаізму ў акадэмічным кантэксце, асвятляе некаторыя дасягненні сучаснай гісторыка-філалагічнай навукі ў гэтай галіне і знаёміць з найноўшымі інтэрпрэтацыямі вядомых персанажаў, падзей і працэсаў старажытнагабрэйскай гісторыі.

“Кніга мае шмат перакладаў першакрыніц, уводзячы чытача ў найбагацейшую, але не вельмі шырока вядомую спадчыну габрэйскай літаратуры перыяду Другога Храма. Амаль уся гэтая літаратура была адрынутая пазнейшым юдаізмам і захавалася ў негабрэйскіх колах і пячорах пустыні.
Яна сведчыць аб згубленым свеце бурных падзей, кіпучых ідэй, няздзейсненых мар, утапічных сцэнарыяў і псіхадэлічных адкрыццяў — пра свет, у якім дзеці нараджаліся ад духаў, людзі лёталі на неба, а габрэі спрабавалі заваяваць увесь свет. Аб віры і руху восевага часу, калі нарадзілася цывілізацыя Захаду“, — гаворыцца ў апісанні да кнігі.
На загалоўным фота выдавец Раман Цымбераў і амбасадар Цві Міркін






