Фестываль “Прадмова”-2023: з’явілася падрабязная праграма

На сайце арганізатараў з’явілася праграма мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.

Маштабны фэст, скіраваны на дыскусіі, прэзентацыі, продажы беларускай кнігі, пройдзе ў Батумі (30 верасня – 1 кастрычніка), Варшаве (6-9 кастрычніка), Вільнюсе (14-15 кастрычніка), Беластоку (28-29 кастрычніка), а таксама ў анлайн фармаце (21, 22 і 30 кастрычніка).

Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння.