У выдавецтве Vesna Books выйшла кніга эсэістыкі берлінскага славіста Генрыха Кіршбаўма “Беларускі брыкалаж”. Пераклад з нямецкай зроблены Яраславай Ананка.
“Надзейнага барометра Беларусі няма і ніколі не было, вялікіх навальніц і перападаў атмасфернага ціску не прадбачалася. Ніхто не мог прадказаць таго, што здарыцца. Ні сацыёлагі, ні палітыкі, ні паэты”, — паведамляе анатацыя да выдання. Запісы з часоў наведвання Беларусі, вершы, эсэ пра “індуктыўную зборку знізу, рэвалюцыю цярпення”: 22 тэксты-асэнсаванні найноўшай беларускай гісторыі і культуры.