Month: Кастрычнік, 2024

Абвясцілі пераможцу прэміі Анемпадыстава

25 кастрычніка ў Бельску Падляскім у Польшчы падчас фестывалю “Бардаўская восень” прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміі Анемпадыстава за найлепшы дызайн вокладкі кнігі, выдадзенай у 2023 годзе, паведамляе Беларускі ПЭН. Пераможцамі сталі Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку кнігі Насты Кудасавай “Побач”: “За графічнае адлюстраванне пачуццяў, што мы перажываем, і ўвасабленне паэтычнага свету ў адметных […]

Дзедзіч Стах

Стах Дзедзіч (сапр. Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч) нарадзіўся 2 ліпеня 1963 года ў Менску. Вучыўся ў школе №76. Скончыў фізічны факультэт БДУ, доктар фізіка-матыматычных навук, прафесар. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім НВА парашковай металургіі (1985—1990, навуковы работнік), ТАА «Namika» (Мінск; 1994—1998, дырэктар), Інстытуце матэматыкі і кібернетыкі (Мінск; 1999—2002, загадчык лабараторыі этнічных і […]

Выйшаў ілюстраваны зборнік міфаў пра Сонца і Месяц

Даследчыца беларускай міфалогіі Ірына Клімковіч у супрацы з беларускай гадзіннікавай мануфактурай HVILINA выпусцілі зборнік міфаў пра Сонца і Месяц, якія былі сабраны ў розных рэгіёнах Беларусі, паведамляе citydog.io. У электроннай кнізе “Нябесная механіка ва ўяўленні старажытных беларускаў” чытачы знойдуць сюжэты пра Сонца, Месяц, планету Венера і іншыя нябесныя свяцілы, пра […]

Кніга “Мова 404” выйшла ў перакладзе на ангельскую

Кнігу “Мова 404” Аліны Нагорнай, у якой сабрана больш за 100 гісторый моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі, выйшла ў ангельскім перакладзе. “Я лічу англамоўную версію вельмі важнай, бо існуе ілжывае меркаванне, што беларусы самі, без усялякага ціску і прымусу абіраюць рускую мову і адмаўляюцца ад беларускай. Справа ў тым, што беларусы […]

Ноч паэтаў: афіша памятных імпрэзаў 25-30 кастрычніка

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляны больш за 130 беларускіх дзеячаў культуры, літаратуры, навукі, палітыкі. Расстраляныя 22 літаратары, сярод іх паэты Міхась Чарот, Валеры Маракоў, Алесь Дудар, Юрка Лявонны, Тодар Кляшторны, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлі Таўбін, Анатоль Вольны, Ізі Харык. Штогод беларусы […]

Новыя выпускі падкастаў ад “Літрадыё”

Праект “Літрадыё” нядаўна папоўніўся некалькі выпускамі сваіх падкастаў. У межах серыі “Супердудко” выйшлі размовы з пісьменніцай Юляй Арцёмавай і перакладчыцай Верай Бакстэр. А ў серыі падкастаў “Адкуль бяруцца кнігі” госцяй стала Зараслава Камінская. Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку “Я и есть революция” ў выдавецтве “Пфляўмбаўм”, а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся ўласна на “Літрадыё”. У […]

Някляеў прэзентуе ў Варшаве новую кнігу і паэму

27 кастрычніка ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі а 16-й гадзіне адбудзецца прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Някляева “Без Айчыны” і прэм’ера паэмы “Каляды” ў выкананні паэта. Кніга выйшла ў польскім выдавецтве Kollegium Europy Wschodniej (KEW) з ілюстрацыямі мастачкі Аляксандры Канафальскай. Мастачка будзе госцяй вечара і пакажа працэс стварэння ілюстрацый для кнігі “Без Айчыны”, выкарыстоўваючы […]

Анлайн-сустрэча з аўтаркай і перакладчыцай кнігі пра пачуцці

24 кастрычніка адбудзецца анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Што робяць пачуцці?” польскай пісьменніцы Ціны Азевіч. Мадэратар сустрэчы Андрэй Хадановіч пагаворыць з аўтаркай, перакладчыцай Марыяй Пушкінай, а таксама выдаўцом Андрэем Янушкевічам. Літаратурная аншайн-сустрэча адбудзецца ў межах праекту “Санаторый пад клепсідрай”. Асноўныя тэмы, якія абмяркуюць на прэзентацыі: Дата: 24 кастрычнікаЧас: 17:00 BY Далучыцца […]

Выйшаў зборнік артыкулаў пра Максіма Багдановіча

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла навінка багдановічазнаўства — кніга супрацоўніцы музея Ірыны Мышкавец “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”. Зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам. Матэрыялы зборніка ёсць вынікам пошукавай і навукова-даследчай дзейнасці супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма […]

Юры Станкевіч: беларускі самурай

Уявіце сабе беларускі горад, буйны райцэнтр. Не вельмі далёка ад сталіцы – менш за сотню кіламетраў. Амаль цалкам зрусіфікаваны горад люмпенаў, пралетарыяў і вайскоўцаў. Горад старажытны, у гісторыі якога хапала добрага, але было больш кепскага. Гэты горад раздзяляе на дзве часткі шырокая рака, назва якой для ўсёй Еўропы з’яўляецца сінонімам […]