Даследчыца беларускай міфалогіі Ірына Клімковіч у супрацы з беларускай гадзіннікавай мануфактурай HVILINA выпусцілі зборнік міфаў пра Сонца і Месяц, якія былі сабраны ў розных рэгіёнах Беларусі, паведамляе citydog.io.
У электроннай кнізе “Нябесная механіка ва ўяўленні старажытных беларускаў” чытачы знойдуць сюжэты пра Сонца, Месяц, планету Венера і іншыя нябесныя свяцілы, пра сувязь міфалогіі з каляндарнымі святамі і звычаямі, а таксама інфармацыю пра тое, як міфалогія фармавала культуру і традыцыі Беларусі.
Зборнік уключае ў сябе міфы і легенды, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і расказваюць, як старажытныя беларусы тлумачылі прыродныя з’явы і будавалі свае традыцыі на аснове гэтых міфаў.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
Кніга даступная на трох мовах: беларускай, расійскай і ангельскай. Спампаваць яе можна па спасылцы.
Раней HVILINA выпусціла лімітаваную калекцыю гадзіннікаў Star Chronicle, натхнёную нашымі міфамі і легендамі пра Сонца і Месяц. Праект са зборнікам стаў своеасаблівым працягам калабарацыі Ірыны Клімковіч і мануфактуры.