Анлайн-сустрэча з аўтаркай і перакладчыцай кнігі пра пачуцці

24 кастрычніка адбудзецца анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Што робяць пачуцці?” польскай пісьменніцы Ціны Азевіч. Мадэратар сустрэчы Андрэй Хадановіч пагаворыць з аўтаркай, перакладчыцай Марыяй Пушкінай, а таксама выдаўцом Андрэем Янушкевічам.

Літаратурная аншайн-сустрэча адбудзецца ў межах праекту “Санаторый пад клепсідрай”. Асноўныя тэмы, якія абмяркуюць на прэзентацыі:

  • Як пачуцці “зрабіліся” літаратурнымі героямі;
  • За што дарослыя любяць дзіцячыя кнігі;
  • Што робяць выдаўцы для сваіх аўтараў і аўтарак;
  • Калі пішуцца працягі: бэстсэлер як пачатак кніжнай серыі.

Дата: 24 кастрычніка
Час: 17:00 BY

Далучыцца да сустрэчы можна тут: Facebook.com

“Што робяць пачуцці?” — гэта дасціпная і душэўная кніга пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі). Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх… Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці. Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер мы нарэшце можам гэта ўбачыць. Гэтая незвычайная кніга польскай пісьменніцы Ціны Азевіч і мастачкі Аляксандры Заёнц — запрашэнне для дзяцей і бацькоў пагаварыць і паразважаць пра тое, што ўтоена ў кожным з нас.