Кнігу “Мова 404” Аліны Нагорнай, у якой сабрана больш за 100 гісторый моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі, выйшла ў ангельскім перакладзе.
“Я лічу англамоўную версію вельмі важнай, бо існуе ілжывае меркаванне, што беларусы самі, без усялякага ціску і прымусу абіраюць рускую мову і адмаўляюцца ад беларускай. Справа ў тым, што беларусы кожны дзень сутыкаюцца з цяжкасцямі і перашкодамі, спрабуючы карыстацца беларускай мовай. Я хачу паказаць сутнасць і маштаб праблемы для людзей ва ўсім свеце”, — пракаментавала выхад навінкі аўтарка.
Бясплатная анлайн-версія для чытання даступная на афіцыйным сайце праекта: mova404.info. Для тых, хто аддае перавагу паперы, выйшаў з друку абмежаваны наклад. Асобнікі можна знайсці у аўтаркі, а таксама ў Вільні ў крамах “Кропка” і “The.Bookest.word”.
Таксама з’явілася адмысловая ангельскамоўная старонка ў інстаграме.





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
