Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла перадзамову на новую кнігу — “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” Паўла Анціпава. Рэдактар праекту “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне Няма” пісьменнік Павел Анціпаў выдае сваю чацвёртую кнігу ў жанры постфікшн. “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” — гэта кніга пра тое, як герой знаходзіць […]
Month: Кастрычнік, 2024
Віленскія адрасы Мойшэ Кульбака
Чорная ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адабрала жыцці больш як 100 прадстаўнікоў грамадскай, навукойвай і культурнай эліты Беларусі, у тым ліку — літаратараў. Сярод творцаў, забітых НКУС — пісьменнік Мойшэ Кульбак. Напрыканцы кастрычніка, калі беларусы аддаюць даніну памяці расстраляным паэтам, і, разам з усім еўрапейскім светам, памінаюць […]
Кніга “Я з вогненнай вёскі…” выйшла па-нямецку
Дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера (Thomas Weiler). Нямецкі пераклад кнігі мае назву “Feuerdörfer” (Вогненныя вёскі) і выйшаў з друку ў выдавецтве Aufbau. Кніга можна набыць праз сайт выдавецтва ў дзвюх верскіях: […]
У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ
Бліжэй да канца 2024 году беларускія друкары пачалі выпускаць календары на новы 2025-ы. Настольныя ды насценныя на розны густ. Прапаноўваем звярнуць увагу на тры з іх. Настольны “Ачмурэнны” каляндар з забаўнымі прынтамі, тэматычнымі жартамі, вершамі і прымаўкамі ад выдавецтва “Папуры” (купіць тут). Да 500-годдзя выдання скарынаўскага “Апостала” выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала […]
Новая “Літаратурная Беларусь” — чытаць
Выйшаў кастрычніцкі нумар “Літаратурнай Беларусі”, тэмай якога стала памяць пра крывавую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Таксама чытачы знойдуць у выпуску традыцыйныя рубрыкі: “Чытальня”, “Паэзія”, “Крытыка” і г.д. ЗМЕСТ ГРАМАДА: «Слава і памяць» — пра крывавую ноч 29-га кастрычніка 1937 годуЮБІЛЕЙ: «Казаў праўду…» — артыкул Алы ПЕТРУШКЕВІЧ да 100-годдзя Івана ЛЕПЕШАВАЭСЭ: «Беларуская […]
29 кастрычніка: падборка відэа пра рэпрэсаваных літаратараў
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года – страшная ноч у беларускай гісторыі, бо ў гэтую ноч НКУС расстраляла больш за 100 чалавек, сярод якіх было шмат літаратараў. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. У дзень памяці расстраляных творцаў мы прапануем вам […]
Аўдыяспектакль пра трагічны лёс паэткі Вішнеўскай
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” пры падтрымцы Audiobooks.by выпусціла адмысловы рэліз да Ночы расстраляных паэтаў: аўдыяспектакль “Нікому я гэтага не казала” — гэта спроба аднавіць забыты лёс і творчую спадчыну беларускай паэткі Наталлі Вішнеўскай, яркай зоркі літаратурнага Мінска 1920—30-х гадоў. Калі б не стос лістоў да паэта Сяргея Грахоўскага, мы б да крыўднага […]
Збор сродкаў на кнігу пра народныя спевы старавераў Беларусі
У канцы 2024 году ў выдавецтве “Скарына” мае выйсці ўнікальная кніга этнамузыколага Вольгі Барышнікавай “І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі”. І цяпер адкрыты збор сродкаў на выданне праз краўдфандынгавую платформу Gronka.org. Стараверы паўночна-заходняй Беларусі — гэта нашчадкі перасяленцаў з Масковіі, якія беглі ў Вялікае Княства Літоўскае ад […]
Унікальны даведнік па беларускіх псеўданімах ад Янкі Саламевіча
У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў унікальны слоўнік-даведнік “Беларускія псеўданімы і крыптанімы (XVI–XX стст.)” аўтарства Янкі Саламевіча. Гэта грунтоўнае энцыклапедычнае выданне мае больш як 700 старонак. Анатацыя: Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX cтагоддзя. Ён абымае ўсё публікацыі на […]
Перадзамова на тры дзіцячыя навінкі ад “Славянкі”
Выдавецтва Słowianka адкрыла перадзамову на сваёй інтэрнэт-старонцы на тры новыя дзіцячыя кнігі: казку ад Маляваныча, гісторыю ад Аляксандры Хамянок ды пераклад з партугальскай Аны Марыі Машаду. Замовіць можна як кожную кнігу асобна, так і камплектам. Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), які зусім нядаўна дэбютаваў як аўтар, напісаў новую казку — “Бяздомны дом”. А […]