Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новай кнігі Альгерда Бахарэвіча з назвай “Папяровы голем” на 18 кастрычніка. Падарожныя нататкі, эсэ, вершы і афарызмы. Рэдактар кнігі традыцыйна — Сяргей Шупа. Цытаты з допісаў самога пісьменніка і выдавецтва, якія раскрываюць змест кнігі. “…Нечым гэтая кніга падобная да дзёньніка, нечым — да падарожных нататак. Часам […]
Month: Кастрычнік, 2024
Gutenberg выдаў 4 новыя кнігі ў перакладзе з польскай
Rzecz Książkowa Obojga Narodów (RKON) — выдавецкі праект Gutenberg Publisher і Цэнтру беларускай салідарнасці, які рэалізуецца дзякуючы падтрымцы Польшчы, і выпускае пераклады польскай літаратуры на беларускай мове. У межах праекту выйшла чатыры новыя кнігі: Чэслаў Мілаш, Рышард Капусціньскі, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Зборнік вершаў “Чалавек шматпавярховы” лаўрэата Нобелеўскай прэміі […]
Вынік фестывалю ў Осла — кніга Гапеевай па-нарвежску
Па выніках Міжнароднага паэтычнага фестывалю ў Осла (Oslo Internasjonale Poesifestival), дзе сярод дзясятка гасцей былі беларускія літаратаркі, з’явілася кніга вершаў Вольгі Гапеевай у перакладзе на нарвежскую і ангельскую мовы. Пераклад на нарвежскую здзейсніла паэтка і перакладчыца Марына Хобель (Marina Hobbel), на ангельскую — Эні Разэрфорд (Annie Rutherford) і Кім Мур […]
“Попаль-Вух” — эпас народа майя-кічэ па-беларуску
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў пераклад на беларускую мову мезаамерыканскага міфалагічна-эпічнага твору “Попаль-Вух: Кніга Супольнасці і Роду”. Аўтар перакладу — Лявон Баршчэўскі. Міфалагічна-эпічны твор “Попаль-Вух”, складзены ў сярэдзіне XVI стагоддзя ананімнымі прадстаўнікамі народа майя-кічэ, насельнікамі сённяшняй горнай Гватэмалы, належыць да зусім нешматлікіх ацалелых помнікаў літаратуры карэнных народаў Амерыкі. Беларускі пераклад […]
Журы назвала шасцёрку найлепшых празаічных кніг 2023
Журы прэміі Ежы Гедройця вызначыла кароткі спіс. Шэсць моцных і цікавых кніг працягнуць барацьбу за званне найлепшай. Вынікі будуць абвешчаныя падчас цырымоніі ўзнагароджання ў канцы лістапада. Кароткі спіс Прэміі Гедройця за 2023 год: Сярод публічных сябраў сёлетняга журы прэміі – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына; беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры […]
Лекцыі Ганны Севярынец пра нашы галоўныя тэксты (відэа)
Стартуе новы праект інтэрнэт-часопіса TAŬBIN, у якім пісьменніца і літаратуразнаўца чытае цыкл кароткіх лекцый пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. У 15 невялікіх відэа Ганна Севярынец расказвае, якія тэксты паўплывалі на нас як на нацыю, зрабілі нас тымі, кім мы ёсць, […]
“Беларускіх нячысцікаў” выдалі па-ангельску
Кнігу “Беларускія нячысцікі. Лясныя” Артура Басака і Аліны Длатоўскай, якая ў жніўні выйшла ў Беларусі, цяпер надрукавалі ў Польшчы на ангельскай мове пад назвай “Belarusian bogeyfolk. Forest”. Кніга ўяўляе сабой дзённік дасведчанага нячысціказнаўца, прысвечаны лясным нячысцікам. З яго вы даведаецеся, чым Лясун адрозніваецца ад Гаюна, хто такі Капялюшнік і як […]