Ноч паэтаў: афіша памятных імпрэзаў 25-30 кастрычніка

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляны больш за 130 беларускіх дзеячаў культуры, літаратуры, навукі, палітыкі. Расстраляныя 22 літаратары, сярод іх паэты Міхась Чарот, Валеры Маракоў, Алесь Дудар, Юрка Лявонны, Тодар Кляшторны, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлі Таўбін, Анатоль Вольны, Ізі Харык.

Штогод беларусы ладзяць акцыі ў памяць пра забітых паэтаў. Сёлета яны праходзяць па ўсім свеце ў дзясятках гарадоў.

Ісландыя

РЭЙК’ЯВІК
Чытанне вершаў у Ноч расстраляных паэтаў
Калі: 26 кастрычніка, у 17:00
Дзе: Рэйк’явік, Tjarnarbio

Вялікабрытанія

ЛОНДАН
Вечарына 1937. Ноч паэтаў “і дзяўчаты”
Арганізатар мерапрыемства: Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London
37 Holden Road, N12 8HS London, United Kingdom

Грузія

БАТУМІ
Ноч Растраляных Паэтаў у Сакартвэла
Калі: 29 кастрычніка, 19:30
Месца сустрэчы: Беларуская прастора Аксяродак (Batumi, Parnavaz Mepe, 62a)

ЗША

НЬЮ-ЁРК
29 кастрычніка беларусы Нью Ёрку збяруцца, каб узгадаць імёны забітых, ушанаваць іх памяць і зачытаць іх творы.
Час збору а 18.00.
Месца удакладніцца пасля рэгістрацыі. Прыкладны адрас (Мангэттан, Нью-Ёрк)

Латвія

РЫГА
26 кастрычніка 2024 года Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” прапануе латвійскім беларусам ў Рызе ўшанаваць памяць расстралянай ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года шматлікай беларускай інтэлігенцыі.
Мемарыяльная імпрэза адбудзецца ў будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі па адрасе: вул. Слокас 37. Рыга.
Пачатак у 14 гадзін.

Літва

ВІЛЬНЯ

25 кастрычніка “Чытальня” запрашае на сустрэчу з Сяржуком Сысом
Сустракаемся на цікавую размову пра творы рэпрэсаваных ў мінулым стагоддзі і паэзію выгнання ў стагоддзі сённяшнім разам з Сяржук Сыс. Зборнік «Нерасстраляныя». Унікальнае выданне, у якое ўвайшлі 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі. Іх перапынілі на паўслове. Лёс іх абарваўся трагічна. Зборнік “DOM. Паэзія выгнання”. У кнізе — эсэ пра пачуцці і думкі паэта падчас уварвання Расеі ва Украіну, куды ён з-за пераследу на радзіме трапіў у 2021, пра яго падарожжа да Вільні.
Калі: пятніца 25 кастрычніка, 18:30.
Дзе: Vilniaus gatve 20

27 кастрычніка, у нядзелю, з 12 да 14 гадзіны падчас штотыднёвай акцыі на плошчы Кудзіркі беларусы Вільні, у тым ліку літаратары і праваабаронцы, і літоўскія сябры — актывісты і палітыкі — ушануюць памяць тых, хто сыйшоў з жыцця у чорную ноч масавага забойства. На плошчы будуць гучаць музыка беларускіх выканаўцаў на вершы расстраляных паэтаў і дэкламавацца іх творы на беларускай і літоўскай мовах.

28 кастрычніка адбудзецца прэм’ера спектакля «Мая мама ў турме».
Вучні тэатральнай школы Razam і прафесійныя акторы прэзентуюць спектакль па кнізе Вольгі Вялічка “Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме”, у якой сабраны ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму.
Калі: 28 кастрычніка, 18:30
Дзе: Vilniaus g. 16 Razam.

29 кастрычніка адбудзецца традыцыйная імпрэза з нагоды Ночы расстраляных паэтаў ля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду.
Адрас: пляцоўка каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду (вул. Aukų, 2А, Вільня)
Пачатак: 18.00

29 кастрычніка, у аўторак, з 20 да 22 гадзіны запрашаем усіх у беларускі “Замак” (Naujoji Rovoniu g.) на прагляд фільма пра ахвяраў рэпрэсій сталінскіх часоў, запальваннем памятных знічаў пад партрэтамі загінуўшых у Ноч расстраляных паэтаў і выступленнем паэта-барда, палітвязня Анатоля Хіневіча.

Польшча

БЕЛАСТОК

У памяць Ночы растраляных паэтаў 1937 года Вольны Хор выступіць з адмысловай праграмай твораў рэпрэсаваных беларускіх аўтараў у Беластоку.
Дзе: Muzeum Pamięci Sybiru
ul. Węglowa 1
Białystok
29 кастрычніка 2024 г., 18:00

ВАРШАВА

Музычны спектакль ў жанры “тэатр ценяў” ад сямейна-сяброўскага праекту “Батлейка+” @batlejka і Хора вольных беларусаў “Гук Цішы” паводле апавядання Васіля Быкава “Жоўты пясочак”.
Дзе: Варшава, вул. Пулаўска, 114
Калі: 29 кастрычніка 19.00

Executed poetry
У гэтым годзе 29 кастрычніка да імпрэзы далучацца:
Васіль Дранько-Майсюк (лекцыя)
Крысціна Дробыш, Уладзь Лянкевіч, Алесь Плотка (вершы)
Syndrom Samazvanca (акустычны выступ)
Час: 19:00
Месца: Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, lok. 64), Варшава.

ГДАНЬСК

“Ноч Паэтаў. Радыё (ня)страчаных надзей”. Вечар будзе прысвечаны ўшанаванню памяці расстраляных беларускіх дзеячоў культуры ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Галоўная тэма — жаночыя ўспаміны пра блізкіх людзей, якія сталі ахвярамі рэпрэсій.
Удзельнікі пачуюць пранікнёныя гісторыі жанчын — маці, сясцёр, каханых — тых, хто працягваў жыць і захоўваць памяць.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце тэатральна-музычнай дзеі з удзелам зорак беларускага тэатра Зоі Белахвосцік і Валянціны Гарцуевай.
Дата: 29 кастрычніка, 19:00
Месца: Oblackie Centrum Edukacji i Kultury, Elżbietańska 9, Gdańsk.

ЛЮБЛІН

Пачатак а 17.00 29 кастрычніка ў Малой аўлі Філалагічнага факультэта Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай.
Урачыстае адкрыццё, чытанне вершаў рэпрэсаваных паэтаў у выкананні “купалаўца” Аляксандра Казеллы і твораў Максіма Знака ў выкананні польскага актора Матэуша Новака.
Адрас: пл. М. Кюры-Складоўскай, 4а, паверх -1.

Наведванне муралаў, прысвечаных беларускім пратэстам 2020 года і размова з аўтаркай, мастачкай Аленай Семянюк
Адрас: вул. І. Радзішэўскага 18 — інтэрнат Amor.

Шпацыр па месцах памяці пра паўстанцаў 1863 года — За нашу і вашу свабоду!
Адрас: вул. Лангевіча 5 — могілкі на вул. Ліпавай.
Цёплая гарбата, размовы, чытанне вершаў у прасторы “Баабаб”
Адрас: Кракаўскае прадмесце 39b.

СОПАТ

Паказ спектакля “Расстраляныя”.
Гэта спектакль-канцэрт, які нагадвае пра беларускіх паэтаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій
Дзе: Сопат, алея Мамушкі, 2, тэатр Atelier, 20:00, па білетах.
Спектакль граецца на беларускай мове з польскім перакладам.
Калі: 30 кастрычніка, 20:00.

УРОЦЛАЎ

Беларусы Уроцлава далучаюцца да суайчыннікаў усяго свету, каб ушанаваць памяць нявінна забітых падчас сталінскіх рэпрэсій дзеячаў беларускае культуры.
Чытаючы вершы (не) расстраляных, паэтаў мы ўзгадаем жахлівы перыяд рэпрэсій і ціску на тых, хто выказваецца свабодна.
Шчыра запрашаем вас на нашае мерапрыемства, каб нашая памяць рабіла жывымі тых, хто быў расстраляны, каб мы маглі паказаць, што мы супраць рэпрэсій у любыя часы.
27 кастрычніка
Час: 19:00-21:00(дзверы 18.30).
Месца: CUKR, Ruska 46A/ 2 паверх,#4 на дамафоне

ШЧЭЦІН

Чытанне вершаў расстраляных паэтаў
Дзе: ogrody rodzinne “Staczniowec”, вул. Марынарска.
(аўтобус №52)
Калі: 29 красавіка, 19:00.

Украіна

КІЕЎ

“Вечарам 29 кастрычніка мы, беларусы Кіева, хочам падзяліцца гісторыяй трагедыі беларускага і ўкраінскага народаў. Запрашаем прачытаць любімыя вершы забітых творцаў, каб не змаўкалі іх галасы”.
Час: 19:00-21:00
Кнайп-клуб Купідон, вул. Чыкаленка 1-3 (ст.м. Хрэшчацік)

Чэхія

ПРАГА

29 кастрычніка ў Празе (Božská Lahvice, Bílkova 122/6, 110 00 Josefov) а 18:00 пачнецца Ноч (не)растраляных паэтаў.
Калі ласка, прыходзьце пачуць роднае слова!

Швейцарыя

ЦЮРЫХ

26 кастрычніка 2024 беларусы ў цэнтры Цюрыху ўшануюць памяць расстраляных НКУС у ноч 29-30 кастрычніка 1937 паэтаў і іншых дзячаў Беларусі. Яны загінулі, але іх словы працягваюць жыць у нашых сэрцах.
Пад час паэтычнага вечара мы паразмаўляем, прачытаем творы расстраляных паэтаў, выканаем песні, напісаныя на іх вершы. Мастачка Інна Нікіфарава прадставіць выставу партрэтаў паэтаў.
Больш инфармацыі пра ноч расстряляных паэтаў і іх творы: https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/
Калі: 26.10. 2024, 19:00
Дзе: Punto de Encuentro, Josefstrasse 102, 8005 Zürich.

Эстонія

ТАЛІН

Тое, што адбылося ў ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года, назаўсёды застанецца адной з самых чорных старонак у гісторыі Беларусі.
Арганізатар мерапрыемства: Valgevene Maja // Беларускi дом ў Эстонии
Rahva Raamat (Viru Keskuse III-IV korrus).