Month: Кастрычнік, 2024

“Мяне няма” выпускае прозу Колі Сулімы — перадзамова

У выдавецтве “Мяне няма” выходзіць кніга літаратара Колі Сулімы “Веласіпедная вуліца, 51”. Цяпер кнігу можна перадзамовіць праз сайт выдавецтва, або на Allegro. Рассылка чытачам плануецца 25 лістапада. Коля Суліма нарадзіўся і жыў ў Менску. Там ён працаваў аўдытарам, пісаў вершы і ладзіў паэтычныя фэсты. Потым пераехаў у Каліфорнію, каб стаць […]

Абвешчаны збор на дзіцячы кніжны фэст у Варшаве

Сяржук Доўгушаў, Фундацыя “Дом творцаў” і тэатральны калектыў “Пуговицы” плануюць 1 снежня правесці ў Варшаве вялікі беларускі фестываль дзяцінства і кнігі. Для таго, каб усе планы здзейсніць, арганізатары ладзяць краўдфандынгавы збор на пляцоўцы Gronka.org. У рамках фестывалю для дзяцей і бацькоў плануецца багатая праграма: Тэатральная пляцоўка. Роставыя лялькі, беларускія тэатральныя […]

У менскай ратушы прэзентуюць кнігу пра “адлігу” ў БССР

19 кастрычніка ў 15:00 Музей гісторыі горада Мінска запрашае ў Мінскую гарадскую ратушу на лекцыю-прэзентацыю кнігі прафесара, доктара гістарычных нувук Аляксандра Гужалоўскага “У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)”. Аляксандр Гужалоўскі закране ў сваёй лекцыі найбольш значныя аспекты з жыцця беларускага грамадства перыяду “адлігі”. У адных гэтая эпоха асацыіруецца […]

Збор выбраных артыкулаў 1920-х гадоў з “Савецкай Беларусі”

Выйшла новая кніга Ганны Севярынец ”Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота”, якая ўяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце “Савецкая Беларусь.” “Асноўны яе змест — выбраныя артыкулы з газеты “Савецкая Беларусь” у 1925—1929 годзе. Я свядома не ўключала туды матэрыялы з першых палос, і […]

Уладзімір Арлоў: тур па еўрапейскіх сталіцах

Невялікі тур пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова па Германіі і Скандынавіі пройдзе з 13 па 17 кастрычніка. Разам з кіраўніком Фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком пісьменнік наведае Берлін, Стакгольм, Осла і Капенгаген з творчымі вечарынамі пад назвай “Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…” Гасцей гэтых сустрэчаў чакае: Стакгольм📍Кнігарня Interbok, Hantverkargatan […]

Выйшла анталогія беларускай паэзіі ў італьянскіх перакладах

З’явілася кніга “Il mondo è finito e noi invece no: Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo” (Свет скончыўся, а мы не: анталогія беларускай паэзіі 21 стагоддзя), якая ўключае пераклады на італьяскую мову беларускай паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў. Першая прэзентацыя пройдзе на берлінскай “Прадмове”. Анталогія раскрывае перад італьянскімі чытачамі разнастайны і […]

Праграма фестывалю Pradmova ў Берліне

19—20 кастрычніка 2024 году ў Берліне, у прасторы Hotel Continental — Art Space in Exile  па адрасе Elsenstraße 87 адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які працягне традыцыю інтэлектуальных размоў, дыскусій і літаратурных сустрэч. Асноўныя тэмы фестывалю закранаюць пытанні сучаснага грамадства і культурнай ідэнтычнасці: трансфармацыя інстытута грамадзянства ў аўтарытарнай Беларусі, моўная […]

У Лондане ўспомняць расстраляных паэтаў і рэпрэсаваных паэтак

Бібліятэка імя Францыска Скарыны ў Лондане і Англа-беларускае таварыства арганізоўваюць 25 кастрычніка вечар прысвечаны памяці расстраляных у 1937 годзе паэтаў і забытым паэткам. 29 кастрычніка 1937 года за адну ноч савецкія ўлады знішчылі больш за 140 беларускіх культурных і грамадскіх дзеячаў, у тым ліку дваццаць два паэты і пісьменнікі. Беларусы […]

З’явілася новае выдавецтва — выпускае дзіцячую кнігу Чарухіна

З ініцыятывы літаратараў Андрэя Дудко і Паўла Анціпава паўстала новае беларускае незалежнае выдавецтва “Лысы чэрап”. Цяпер да выпуску рыхтуецца ўжо другая кніга — “Звезда и вор” Канстанціна Чарухіна. “Усё будзе як мы любім: хутка, танна, без забабонаў. Акцэнт мы робім на літаратуры, і робім гэта для чытача. Плануем выпускаць кнігі, […]

“Святочны час” — кніга пра звычаі і павер’і беларусаў

У выдавецтве “Беларуская навука” з друку выйшла праца “Святочны час. Народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў” этнолага, кандыдаткі гістарычных навук Таццяны Кухаронак — кніга прысвечаная святочным традыцыям беларусаў, паведамляе “Суполка беларускіх пісьменнікаў”. Праца адметная тым, што не апісвае самі народныя святы, якія даўно і грунтоўна занатаваныя даследчыкамі, а звяртае […]