Tag: пераклады

Перавыдалі пераклад “Уладара” Мак’явэлі

Выдавецтва “Папуры”, якое апошнім часам пачало перавыдаваць беларускія пераклады важных твораў сусветнай літаратуры, надрукавала палітычны трактат Нікало Мак’явэлі “Уладар”. “Уладар” — гэта найбольш шырока вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літэратара эпохі Адраджэння. Пераклад з і італьянскай мовы здзейсніў Зміцер Колас. Першае выданне […]

Поўны спіс Прэміі Шэрмана за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. На галоўную ўзнагароду за 2023 год прэтэндуюць 28 кніг, а за 2024 — 29 кніг. У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Згодна са статутам, у прэміі таксама могуць удзельнічаць […]

Апублікаваная праграма “Прадмовы” ў Вільні і Празе

Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — “Птушкі без гнёздаў” — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. PRADMOVA — гэта найбуйнейшы міжнародны фестываль інтэлектуальнай кнігі, які стаў пляцоўкай падтрымкі і папулярызацыі беларускай культуры […]

Свежы раман Твардаха пра вайну ва Украіне выходзіць па-беларуску

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад рамана Шчэпана Твардаха “Нуль” у перакладзе на беларускую мову ў кастрычніку. Арыгінал пабачыў свет па-польску ў лютым 2025 году. Пераклала навінку Кацярына Маціеўская. “Шчэпан Твардах разрывае шаблоны, прымушае задумацца і развітацца са зручнымі ілюзіямі і стэрэатыпамі. Наколькі важныя, наколькі жорсткія ў сваёй праўдзе тэксты ён піша”, […]

Выйшаў пераклад займальнага дзіцячага дэтэктыву

Выдавецтва “Папуры” выдала пераклад дзіцячага дэтэктыву брытанскай пісьменніцы Блайтан Энід “Таямніца пажару ў катэджы”. Гэта першая з пятнаццаці кніг серыі з “The Five Find-Outers“, якая выходзіла з 1943 па 1961 год. Пераклала твор Рэната Куракова, а праілюстравала Таццяна Багданава. Анатацыя: Адным цёплым і цёмным красавіцкім вечарам у маленькай вёсачцы Петэрсвуд […]

Чытачы абіраюць вокладку перакладу трылера Лі Чайлда

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад аднаго з раманаў амерыканскага аўтара дэтэктываў Лі Чайлда з серыі пра Джэка Рычэра, а менавіта — трылера “Цёмная справа” (The Affair). Проста цяпер у сацсетках выдавецтва кожны можа прагаласаваць за тое, з якой вокладкай выйдзе беларускі пераклад. “Гэтыя творы [дэтэктывы серыі] так папулярныя сярод аматараў […]

Серыю “Паэты планеты” папоўніў зборнік Мідзьені

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга ў межах серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца скарбы сусветнай вершаванай творчасці. Пераклад выбранай лірыкі албанскага паэта Мідзьені здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Мідзьені (сапр. Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) – класік албанскай літаратуры, лёс якога шмат у чым падобны да лёсу беларускага паэта Максіма Багдановіча. […]

Праз 10 гадоў перавыдалі “Калевалу” ў перакладзе Якуба Лапаткі

Выдавецтва “Папуры” перавыдала карэла-фінскі эпас “Калевала” ў перакладзе лінгвіста і пісьменніка Якуба Лапаткі, які за гэтую працу быў узнагароджаны фінляндскай прэміяй “Эпас”. Таксама Якуб Лапатка стаў першым лаўрэатам перакладчыцкай Прэміі імя Карласа Шэрмана. Упершыню “Калевала” па-беларуску выйшла ў лістападзе ў выдавецтве Змітра Коласа у 2015 годзе. На адрозненне ад шэрагу […]

Сяргей Дубавец занураецца ў літоўскую паэзію праз беларускія пераклады — падкаст

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлесуе пасля прачытання кнігі “Горад на гары” — анталогіі літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што пабачыла свет сёлета. Адкуль радасць і бязрадаснасць у вершах, ці перадае літоўская паэзія эстафету беларускай, ці магчымы сёння дыялог між літаратурамі? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Перавыдалі раман “Мэфіста” Клаўса Мана ў перакладзе Сёмухі

У выдавецтве “Папуры” выйшла перавыданне рамана “Мэфіста. Раман аб адной кар’еры” пісьменніка і журналіста Клаўса Мана у перакладзе выбітнага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі. Упершыню кніга ў перакладзе з нямецкае на беларускую мову была выдадзеная ў 2006 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа. Новае выданне мае дыхтоўную цвёрдую вокладку і больш за […]